АФГАНИСТАН - НАША БОЛЬ

Экспазіцыя "Афганістан - наш боль" расказвае аб выкананні воінскага абавязка нашымі землякамі. Асаблівая ўвага пры гэтым ўдзяляецца ўшанаванню памяці подзвігу аднавяскоўца Івана Іванавіча Прохара, які за смеласць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У музеі змешчаны фотаздымкі І.І.Прохара разам са сваёй сям’ёй і баявымі таварышамі, а таксама пісьмо камадзіра часці аб гераічным подзвігу земляка.