РАБОТА МУЗЕЯ

Профіль музея - гісторыка-краязнаўчы

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.

Ул. Караткевіч

Асноўная мэта дзейнасці музея:

  • збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад вёскі Ханявічы з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў школы.

Задачы работы музея:

  • Арганізаваць ажыццяўленне сукупнасці фондавай, асветніцкай, экспазіцыйнай работы школьнага музея, накіраванай на фарміраванне патрыёта і грамадзяніна.
  • З мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод вучняў, іх бацькоў, насельніцтва.
  • Адбіраць формы і метады пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне ў моладзі пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі і беражлівых адносін да роднай культуры.
  • Даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю, увекавечваць памяць асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.
  • На аснове выкарыстання інфармацыйных тэхналогій арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі прапагандысцкай работы школьнага музея па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Савет музея:

Патоцкая Вікторыя

Крук Кацярына

Дземянік Юрый