ИСТОРИЯ СОЗДАНИЯ МУЗЕЯ

Гісторыя стварэння музея

Вывучэнне гісторыі і традыцый роднага краю, цікавасць да мінулага з’явілася штуршком для стварэння ў школе музея. Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Ханявіцкая сярэдняя школа" пачынае свой летапіс з 2005 года. З мэтай фарміравання цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэння вытокаў роднай зямлі, слова, радаводу адбылося адкрыццё школьнага музея, які мясціўся ў невялічкім пакойчыку ў памяшканні школы. Першыя экспанаты былі цесна звязаныя з гістарычным мінулым вёскі Ханявічы і гісторыяй школы. Сярод іх – экспанаты Вялікай Айчыннай вайны: гільзы, ваенная каска, штык – нож, нямецкі тэрмас. Затым з’явіліся ручнікі, посцілкі, збанкі, калаўрот… і інш. прадметы побыту. Пасля рамонту будынка школы для музея было выдзелена іншае памяшканне, дзе і цяпер ён знаходзіцца. Пашукова-збіральніцкая работа дала магчымасць папоўніць музей новымі экспанатамі, вызначыць асноўныя формы работы, якія дазволілі абазначыць школьны музей як гісторыка-краязнаўчы..

Фотохроника. Торжественное открытие музея 14 апреля 2005 года