ЭТАП 7. «ГРЭБЛІВАСЦЬ І СЭНСАВЫЯ АДНОСІНЫ»
— Прывітанне! Гэта ізноў мы! Мяне, канечне, гэта ўсё раздражняе! Фу!
— Грэблівасць, перастань! А то мне яшчэ больш сумна робіцца! Давай лепш заданне ўдзельнікам прапануем выканаць!
— Табе трэба — ты і прапаноўвай! Думаю, што сэнсавыя адносіны паміж часткамі складаназалежнага сказа яны вызначаць умеюць! Фу!
— Ну, калі што і забыліся, то могуць завітаць да Бінга-Бонга і паўтарыць матэрыял!
— Гэта ўжо іх праблемы! Калі хочуць атрымаць кодавае слова, то няхай стараюцца! Адна падказка ад мяне: запісваць сэнсавыя адносіны трэба з вялікай літары. Фу! Што гэта я нейкая добрая раблюся?!
— Сумна мне! Але ж вы старайтесяІ Вы ж разумееце, што ёсць перамога — ёсць кодавае слова!
Жадаем поспехаў!
Скарбонка Бінга-Бонга
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. для студ. спец. «Пачатковая адукацыя» ўстаноў, якія забяспеч. атрыманне вышэйш. Адукацыі / Л.М. Грыгор’ева [ и др.]; пад агульнай рэд. Л.М. Грыгор’евай. ‒ 3-е выд., выпр. ‒ Мінск : Выш. школа, 2010. ‒ 622 с.
Лапкоўская, А. М. Беларуская мова : Сінтаксіс складанага сказа. Пунктуацыя : практыкум / А. М. Лапкоўская. – Мінск : РІВШ, 2016. – 64 с.
ЗАДАННЕ
— Бачыш, Грэблівасць, яны з заданнем справіліся! Кодавае слова атрымалі! Малайцы!
— Справіліся?! Ну, што ж, добра! Але я пагляжу, як яны з шыфоўкай ад Страха справяцца!
— Паважаныя ўдзельнікі, поспехаў вам! Страх вас ужо чакае на восьмым этапе! Поспехаў!