А вось і мы — персанажы вядомай Галаваломкі!
І вы ўжо не пытаецеся, што мы тут робім!
Так, мы на працягу ўсяго вэб-квэста дапамагалі раскрыць вам усе таямніцы складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі. Спадзяемся, што справіліся!
А зараз мы — Смутак, Страх, Гнеў, Грэблівасць і Радасць запрашаем вас разгадаць апошні сакрэт і адчыніць дзверы ў зялёным пакоі!
Выканаеце тры заданні па тэме "Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі", адчыніце дзверы — і кодавае слова ваша!
Жадаем поспехаў!
Райлі ўжо чакае вас на заключным этапе!
Скарбонка Бінга-Бонга
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. для студ. спец. «Пачатковая адукацыя» ўстаноў, якія забяспеч. атрыманне вышэйш. Адукацыі / Л.М. Грыгор’ева [ и др.]; пад агульнай рэд. Л.М. Грыгор’евай. ‒ 3-е выд., выпр. ‒ Мінск : Выш. школа, 2010. ‒ 622 с.
Лапкоўская, А. М. Беларуская мова : Сінтаксіс складанага сказа. Пунктуацыя : практыкум / А. М. Лапкоўская. – Мінск : РІВШ, 2016. – 64 с.