Лапкоўская Алена Мікалаеўна,
дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання
lapkouskaja.alena@gmail.com
Вітаю вас,
паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста!
Запрашаю на чарговы адукацыйны вэб-квэст. Буду спадзявацца, што вам спадабаецца тое, што я тут прыдумала. Поспехаў!
Мэта — замацаванне ведаў пра складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі, выкананне КСР па тэме "Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі".
Задачы:
1. Умець адрозніваць віды сувязі частак складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі.
2. Засвоіць разнавіднасці кожнага віду сувязі:
- сузалежнае аднароднае і неаднароднае падпарадкаванне;
- паслядоўнае падпарадкаванне;
- змешанае падпарадкаванне.
Прадметная галіна: беларуская мова.
Міжпрадметыя сувязі: руская мова, методыка выкладання беларускай мовы
Студэнты 4 курса.
Прывітанне! Гэта мы — персанажы вядомай Галаваломкі!
Што? Вы пытаецеся, што мы тут робім?
А давайце самі адкажыце, якія пачуцці апануюць вас, калі перад вамі складаназалежны сказ з некалькімі даданымі і вам трэба зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор?
Ну, вось! Мы тут як тут!
Але ведаеце мы тут параіліся і вырашылі выступіць у цікавым і новым для нас амплуа: адкрыць вам самыя важныя сакрэты складаназалежнага сказа!
Таму, як не дзіўна гэта зараз гучыць, Смутак, Страх, Гнеў, Грэблівасць і Радасць запрашаюць вас у галаваломку па раскрыцці гэтых важных сакрэтаў!
Заданне "Тэрміналагічная старонка". Удзельнікі павінны будуць па азначэнні знайсці ў сетцы літар неабходны тэрмін з тэмы "Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі"
Практыкаванне "Сетка літар"
Заданне "Раскінь па скрынках" на адрозненне складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі. Удзельнікам прапануюцца сказы, якія трэба будзе раскінуць на дзве групы: з адной даданай і з некалькімі даданымі.
Практыкаванне "Класіфікацыя"
Заданне "Віктарына з уводам тэксту" на знаходжанне сказаў з паслядоўным падпарадкаваннем. Удзельнікам прапануецца вызначыць разнавіднасць падпарадкавання (у якасці моўнага матэрыялу будуць узятыя складаназалежныя сказы як з паслядоўным, так і з сузалежным, і са змешаным падпарадкаваннем).
Практыкаванне "Віктарына з уводам тэксту"
Заданне на адрозненне сказаў з сузалежным аднародным і неаднародным падпарадкаваннем. Удзельнікі пагуляюць у гульню "Хто хоча стаць мільянерам" .
Практыкаванне "Хто хоча стаць мільянерам"
Заданне "Хто хутчэй". Удзельнікам неабходна будзе адрозніваць сказы са змешаным падпарадкаваннем.
Практыкаванне "Скачкі".
Заданне "Збяры пару", дзе ўдзельнікам прапануецца злучыць сказ з яго схемай.
Практыкаванне "Збяры пару"
Заданне "Запішы". Удзельнікі павінны вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі.
Практыкаванне "Увод тэксту"
Крыжаванка "Сродкі сувязі ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі". Удзельнікам неабходна будзе знайсці сродкі сувязі ў табліцы.
Практыкаванне "Крыжаванка"
Заданне "Падстаў знакі прыпынку". Удзельнікам прапануюцца складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі з прапушчанымі знакамі прыпынку.
Практыкаванне "Увод тэксту"
Заданне "Раскрый сакрэт". Зборныя заданні на падагульненне таго, што было разгледжана на папярэдніх этапах.
Практыкаванне "Квест"
Запаўненне анкеты фіналіста.
Удзельнікі вэб-квэста павінны:
Ведаць: асноўныя тэарэтычныя пытанні сінтаксісу як раздзела граматыкі; характэрныя адзнакі і ўласцівасці відаў падпарадкавання ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі.
Умець характарызаваць: складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі і адзначаць асаблівасці іх падпарадкавання.
Валодаць навыкамі: поўнага сінтаксічнага разбору складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі; валодання вуснай і пісьмовай формамі літаратурнай мовы; самастойна асэнсоўваць і тлумачыць розныя моўныя з’явы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці.
Абсталяванне
Планшэт, ноутбук або камп’ютар.
Праграмнае забеспячэнне
Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове
Падручнікі і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме «Cкладаназалежны сказ».
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. для студ. спец. «Пачатковая адукацыя» ўстаноў, якія забяспеч. атрыманне вышэйш. Адукацыі / Л.М. Грыгор’ева [ и др.]; пад агульнай рэд. Л.М. Грыгор’евай. ‒ 3-е выд., выпр. ‒ Мінск : Выш. школа, 2010. ‒ 622 с.
Лапкоўская, А. М. Беларуская мова : Сінтаксіс складанага сказа. Пунктуацыя : практыкум / А. М. Лапкоўская. – Мінск : РІВШ, 2016. – 64 с.
Web-сервісы
Сайт вэб-квэста «Галаваломка складаназалежнага сказа» створаны на аснове шаблона сайта вэб-квэста.
Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце
Для афармлення сайта вэб-квэста намі былі выкарыстныя малюнкі з сайтаў https://www.pngwing.com/ і https://mnogo-smysla.ru/
Малюнкі персанажаў для карты вэб-квэста ўзятыя на сайце https://www.pngwing.com/