Турыстычная дзейнасць

Турыстычны маршрут

 "Маршрутамі памяці"


 Турыстычны маршрут

а святым месцам Навадворскага края"

    Турыстычны маршрут

" Пяць цудаў  аграгарадка Новы Двор"

   

Туристический  маршрут  «МАРШРУТАМИ ПАМЯТИ»

Цель экскурсии: вовлечение экскурсантов в процесс ознакомления и изучения памятников Великой Отечественной войны Новодворского края.

Задачи экскурсии: расширить кругозор экскурсантов;

воспитывать ценностное отношение к духовному, историческому и культурному наследию;

показать возможности организации семейного туризма в районе.

 Тип экскурсии: семейный маршрут выходного дня.

 Вид экскурсии:  велосипедная .

 Продолжительность экскурсии: 2 дня .

 Протяженность: 37 км.

Маршрут экскурсии: место встречи с группой аг. Новый Двор, ул.Гордненская 18Б, здание школы -  деревня Громки, могилы советских воинов – деревня Якубовичи, могила жертв фашизма  – деревня Пиловня, памятный знак на месте гибели В. Александрова – деревня Бершты, могила В. Александрова – деревня Бершты, памятник погибшим землякам – деревня Берестовица, памятный знак

Содержание экскурсии: в ходе экскурсии можно познакомиться с событиями Великой Отечественной войны на новодворской земле, с героизмом советских воинов, узнать историю памятников. Маршрут будет интересен для любителей активного отдыха.


Туристический маршрут  «ПО СВЯТЫМ МЕСТАМ НОВОДВОРСКОГО КРАЯ»

Цель экскурсии: вовлечение экскурсантов в процесс ознакомления и изучения христианских святынь Новодворского края.

Задачи экскурсии: расширить кругозор экскурсантов;

воспитывать ценностное отношение к духовному, историческому и культурному наследию;

показать возможности организации семейного туризма в районе.

 Тип экскурсии: семейный маршрут выходного дня.

 Вид экскурсии:  велосипедная .

 Продолжительность экскурсии: 4 часа.

 Протяженность: 23 км.

Маршрут экскурсии: место встречи с группой аг. Новый Двор, ул.Костельная, 54, костёл Вознесения Девы Марии – кладбище аг. Новый Двор, часовня Святого Юрия – деревня Якубовичи, часовня Святого Ильи  – деревня Бершты , церковь Святой Параскевы Пятницкой – аг. Новый Двор.

 Содержание экскурсии: экскурсия знакомит с христианскими святынями Новодворского края. Маршрут будет интересен для любителей активного отдыха, ищущих новые впечатления, знания по истории и культуре. Заинтересует маршрут и семейные пары с детьми, которым важен совместный отдых.


Экскурсія "Пяць цудаў аграгарадка Новы Двор" 

Чалавек нараджаецца на свет і разам з жыццём атрымлівае ў спадчыну самае, быць можа, свае бясцэннае багацце: Радзіму. Яна ў яго адна, другой ніколі не будзе, як не будзе, не дадзена чалавеку пражыць другое жыццё.

Мы жывем ў цудоўнай краіне - Рэспубліка Беларусь. Як грамадзяне сваёй краіны, мы ганарымся  ёю і лічым самым вялікім цудам на свеце. У кожнага чалавека ёсць свой запаветны куточак, самы дарагі і любы сэрцу, самы ласкавы і непаўторны, які таксама багаты сваёй гісторыяй.  У мітусні спраў, хуткага бегу часу, мы не звяртаем увагі на важныя і знакамітыя месцы сваёй малой Радзімы. У сувязі з гэтым узнікае праблема: у сельскай мясцовасці жыхары не заўважаюць, што побач ёсць дзіўнае, а імкнуцца з'ехаць за цудамі ў горад, у іншую краіну. Што мы ведаем аб сваёй малой Радзіме? Мы паспрабавалі знайсці такія цуды ў аграгарадку Новы Двор.

Шчучынскі раён – раён са старажытнай і багатай гісторыяй, самабытнай культурай. На яго тэрыторыі размешчана значная колькасць гістарычных мястэчак. У многіх захаваліся старадаўнія храмы, палацы, каштоўныя архітэктурныя, гістарычныя і культурныя помнікі. Беларускія мястэчкі, мінулае якіх сыходзіць у глыб сівых стагоддзяў, захавалі мноства помнікаў архітэктуры і побыту. Такім мястэчкам з'яўляецца  і Новы Двор. Упершыню Новы Двор згадваецца ў 1480 годзе, калі тут быў заснаваны каталіцкі прыход і пабудаваны драўляны касцёл. У пачатку XVI стагоддзя Жыгімонт I перадаў паселішча біскупу Віленскаму. У сярэдзіне XVI стагоддзя гарадок быў перапланаваны, тут існавалі касцёл, плябанні, рынак і 8 вуліц, праводзіліся кірмашы. Жыхары  карысталіся магдэбургскім правам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай сярэдзіны XVI стагоддзя Новы Двор увайшоў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. З 1720 года мае статус мястэчка. У 1749 годзе тут пабудавалі новы драўляны каталіцкі храм, які захаваўся да нашага часу. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. Жыхары мястэчка прынялі ўдзел у паўстанні 1863 года, у ваколіцах Новага Двара дзейнічаў паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута. У 1897 годзе ў мястэчку было 822 жыхары, існавалі касцёл, 2 малітоўныя дамы, капліца, вадзяны млын, 3 крамы, 2 карчмы. 81% насельніцтва складалі габрэі . У пачатку XX стагоддзя для шматлікага габрэйскага насельніцтва Новага Двара была пабудавана сінагога .Згодна Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1939 годзе Новы Двор увайшоў у БССР, з 1960 года - у Шчучынскім раёне. У ходзе Вялікай Айчыннай вайны вёска знаходзілася пад фашысцкай акупацыяй з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года. Большая частка яўрэйскага насельніцтва вёскі была знішчана .  Сёння Новы Двор - аграгарадок.

 Пяць цудаў аграгарадка Новы Двор.   

      Касцёл Унебаузяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Асаблівай пашанай і глыбінёй гістарычных звестак валодаюць каталіцкія храмы. У кожным раённым цэнтры існуе свой касцёл і царква, а практычна ўсе невялікія беларускія мястэчкі і вёсачкі могуць «пахваліцца» наяўнасцю хоць бы аднаго старажытнага храма. Не выключэннем стала і вёска Новы Двор, у якім да нашых дзён захаваўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 

Гэтая пабудова ярка прэзентуе архітэктурны стыль народнага дойлідства. Гэта, дарэчы, адзiн з тых драўляных будынкаў, якi захаваўся да гэтага моманту амаль у першапачатковым выглядзе. А касцёлу гэтаму ўжо некалькі стагоддзяў! Будынак быў узведзены ў 1749 годзе на месцы папярэдняга храма. Рэстаўрацыі святыня падверглася ў канцы XIX стагоддзя. Паблізу будынка можна ўбачыць старадаўнюю званіцу, якая з'явілася тут яшчэ ў 1852 годзе.

Інтэр'ер храма дапаўняюць шэсць слупоў, якія звязаны адзін з адным двума падоўжанымі радамі. Менавіта гэтыя велічныя старадаўнія слупы падтрымліваюць столь. У храме размяшчаюцца цэлых тры алтары, якія выкананы ў стылі ракако. У сценах касцёла зроблены прамавугольныя вокны, якія па вертыкалі абабітыя дошкамі. Франтон на галоўным фасадзе аддзяляецца ад усяго будынка спецыяльна распрацаванымі карнізамі і мае гарызантальную ашалёўку. 

Нягледзячы на тое, што сама пабудова драўляная, інтэр'ер унутранага строя касцёла вельмі вытанчаны і нават багаты. Нешматлікія храмы могуць пахваліцца наяўнасцю трох алтароў, да таго ж, тут вытанчана ўпрыгожаны дзверы з дапамогай нанясення пазалочанай разьбы. Асаблівую ўвагу вернікаў і гасцей прыцягвае наверша, аддзеленая ад іншых прадметаў інтэр'еру вобразамі галовак херувімаў, вазамі, картушы і каронай. У сярэдзіне ўсяго строя можна ўбачыць галоўны набытак храма - алтарны абраз Багародзіцы. Галоўны алтар трохі адрозніваецца ад бакавых алтароў: тыя, ў сваю чаргу, дэкаратыўна менш упрыгожаны.

 Найбольшую цікавасць у касцёле выклікае арган, які з’яўляецца ўнікальным, дзякуючы рухаючымся часткам барочных фігур анёлкаў, якія стаяць абапал фасада. Гэта адзіны інструмент у Беларусі з такім эфектам, характэрным для эпохі барока. Анёлы стаяць абапал аргана ў выразных позах захаплення і абуджэння і трымаюць у руцэ звон. На ўзроўні локця адпаведнай рукі анёлка ўстаўлены шарнір, а ззаду прымацаваны рычаг з падпругай. Так, калі за рычаг павярнуць руку са звонам, то падпруга верне яе ў першапачатковы стан. На канцы рычага зроблена пятля, куды прымацоўвалася вяроўка, якая праз ададпаведную адтуліну ў корпусе аргана злучалася з незахаваўшымся механізмам. Акрамя рухаючыхся фігур анёлкаў, фасад аргана аздоблены фігурамі херувімаў і залатым драўляным разбеннем.

 

 Вялікі камень Пугачоўскі

За некалькі сотен метраў ад Новага двара, зусім недалёка ад вёскі Вялікія Пугачы знаходзіцца Вялікі камень Пугачоўскі – валун граніту-рапаківі. Трапіў гэты каменны волат да нас са Скандынавіі каля 200 тысячаў гадоў таму і адносіцца да фінскага тыпу валуноў. Гэта геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Даўжыня валуна – 8 м, шырыня – 7, вышыня (бачная) – 1,3, перыметр  –21,9 м. Мае вагу больш за 130 тон. Гэты камень з’яўляецца трэцім па велічыні валуном на тэрыторыі Беларусі.

Доўгі час на валуны, раскіданыя па зямлі, людзі не звярталі асаблівай увагі: «Ну, ляжаць і няхай сабе ляжаць, абы пад нагамі не заміналі». А колькі гора прыносілі і прыносяць яны беларускім сялянам. Колькі працы трэба штогод, каб пазбіраць тыя камяні з поля."Колькі ні збірай, а яны, як грыбы, з зямлі растуць", – гавораць людзі. Аднак яны не растуць. Справа ў тым, што зімой, глеба, камяні з больш глыбокіх слаёў нібыта выціскаюцца бліжэй да паверхні. А затым ужо дапамагае зірнуць ім на белы свет узворванне глебы.

Дарэчы, усе камяні, якія маюць больш за дзесяць сантыметраў у папярэчніку, называюцца валунамі. Паходзіць гэтая назва ад славянскага «валяць», што даслоўна азначае валяцца ў самых розных мясцінах. Калі даследчыкі зацікавіліся валунамі, то здзівіліся. Выявілася, што гэта не мясцовыя камяні. Мясцовыя былі больш маладыя і больш мяккія. А прышэльцы — больш старадаўнія і цвёрдыя. Не адно стагоддзе прайшло, пакуль вучоныя выявілі, што камяні гэтыя не з Месяца зваліліся пад час вывяржэння вулканаў (была і такая гіпотэза), а прынесены ледніком, што некалі пакрываў Паўночную Еўропу. Разам з ледніком і прыйшлі валуны на Беларусь.

 

                                      Сінагога

У самым цэнтры аграгарадка Новы Двор, амаль каля скрыжавання дарог знаходзіцца яўрэйская сінагога, якая была пабудавана мясцовымі яўрэямі ў пачатку ХХ стагоддзя.

З глыбокай старажытнасці  сінагогу называюць на іўрыце "бейт-кнесет”, што літаральна азначае “дом сходу”. Сама назва "бейт-кнесет" падкрэслівае, што сінагога – гэта нешта большае, чым проста памяшканне для грамадскай малітвы.  Сінагога – гэта, перш за ўсё, месца для малітвы. У іудаізме надаецца вялікае значэнне грамадскай малітве. Сінагога і ёсць такое месца, дзе абшчына збіраецца для малітвы. Для сінагогі не загадана ніякіх пэўных архітэктурных формаў. Закон патрабуе, каб памяшканне сінагогі мела вокны. Талмуд перасцерагае ад малітвы ў пакоі без вокнаў: людзі павінны бачыць неба. Пры ўваходзе ў будынак павінен быць вестыбюль, праходзячы які, чалавек пакідае намеры і клопаты матэрыяльнага свету, наладжваецца на малітву. Будынак арыентуюць на Ерусалім (сінагогі, якія знаходзяцца ў самым Ерусаліме, арыентаваны на Храмавую гару).

 

Яўрэйская абшчына ў Новым Двары з’явілася ў XVI стагоддзі. Мястэчка ў тыя часы адносілася да земляў Гродзенскай эканоміі. Новы Двор, як сведчаць гісторыкі, быў першым паселішчам з яўрэйскім насельніцтвам на Шчучыншчыне. Паводле інвентара каралеўскага мястэчка Новы Двор у 1561 годзе тут жыло 12 яўрэйскіх сем’яў. Характэрна, што яны займалі ў мястэчку 4 пляца на рынку і 8 пляцаў па вуліцы Дворнай, якая вяла да каралеўскага двара. Гэта падкрэслівае той факт, што менавіта княжацкая і каралеўская ўлада першапачаткова садзейнічала з’яўленню яўрэяў у Панямонні. Адзін пляц на вуліцы Дворнай быў вылучаны пад яўрэйскую школу. Яўрэйская абшчына расла і ужо ў 1897 годзе складала 81% жыхароў Новага Двара. Мясцовы гандаль быў галоўнай справай яўрэяў. 

22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Знішчэнне яўрэяў на акупаванай тэрыторыі было адной з галоўных мэтаў Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. У  пачатку снежня 1941 года яўрэяў Новага Двара сагналі ў гета ў Астрына. 5 лютага 1943 года Астрынскае гета было ліквідавана. Фашысты растралялі 1969 яурэяў.

Сінагога ў  Новым Двары з’ўляецца своеасаблівым помнікам яўрэйскаму народу, які жыў і ўносіў вялікі ўклад у развіцце нашай краіны.

 

       ДУА “НПК Навадворскі дзяцячы сад – сярэдняя школа”

Упершыню ў архіўных дакументах навучальная ўстанова адукацыі ў вёсцы Новы Двор упамінаецца ў 1900 годзе. Гэта была 3-классная пачатковая школа. З 1939 года школа стала сямігодкай. У 1951 годзе школа атрымала статус сярэдняй. Вучні займаліся ў пяці будынках. 25 чэрвеня 1954 года адбыўся першы выпуск: 23 вучні атрымалі атэстат аб заканчэнні Навадворскай сярэдняй школы. Чацвёрты выпуск 1957 года ўвайшоў у гісторыю тым, што  ўпершыню выпускніку школы за выдатныя поспехі ў вучобе быў уручаны сярэбраны медаль. 15 кастрычніка 1962 года ўведзены ў строй сучасны двухпавярховы школьны будынак. Найбольшая колькасць вучняў у школе навучалася ў 1971 годзе  – 750 чалавек, а педагагічны каллектыў складаўся з 42 настаўнікаў. У 1980 годзе выпускнікамі школы сталі 73 вучні. Гэта была максімальная колькасць выпускнікоў за ўсе гады існавання ўстановы адукацыі. 

У 2007 годзе школа набыла новы выгляд у рамках рэспубліканскай праграмы па добраўпарадкаванні аграгарадкоў. З 2015 года школа перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Навадворскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. [Дадатак 4]  З 2005 года па сучасны момант дырэктарам навучальнай установы з’яўляецца Хвайніцкая Генаефа Іосіфаўна – таленавіты педагог, вопытны і мудры кіраўнік установы адукацыі.

Вучоба ў школе можа быць прыемным праводжаннем часу, карысным заняткам, нялёгкай працай, клопатам, але яна ажыццяўляе ў чалавеку глыбінную ачышчальную работу. Выпускнікі-медалісты з’яўляюцца гонарам і радасцю Навадворскай школы. Нашым сённяшім вучням ёсць над чым задумаццы і ёсць на каго раўняцца. Школа ганарыцца сваімі 38 “залатымі” і 42 “сярэбранымі” медалістамі.

У Навадворскай школе вучыцца нямала таленавітых дзяцей, якія ўдзельнічаюць у розных конкурсах і займаюць прызавыя месцы. Кажуць, для навукі патрэбен розум, для творчасці – фантазія. А ў вучняў Навадворскай школы ёсць і тое, і іншае.

 

Школьны музей “Родная старонка”

У  школе аграгарадка Новы Двор ёсць музей, які быў створаны дзякуючы намаганням  настаўнікаў і вучняў. Сёння, музей  – гэта адно з любімых і папулярных месцаў ва  ўстанове адукацыі. 

 Паглядзець на экспанаты прыходзяць не толькі вучні  школы, але і жыхары аграгарадка  і вучні школ раёна. А паглядзець, сапраўды, ёсць на што. Экспанаты збіралі яшчэ нашы папярэднікі. Многія вучні прыносілі з дому старадаўнія рэчы, якія захаваліся яшчэ ад іх прадзедаў. Сабралі значную калекцыю, якая  знаходзіцца ў асобным памяшканні.

Школьны музей быў заснаваны ў 1970 годзе. Вялікі ўклад у развіццё музея ўклаў Кавэцкі Станіслаў Сямёнавіч. Асноўная мэта дзейнасці музея – гэта: збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад Навадворскай зямлі з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў школы. У асноўны фонд музея ўваходзіць 195 экспаната. Сярод іх каменныя сякеры першабытнага чалавека, вырабы са шкла, калекцыя папяровых грошаў, ручнікі і дываны ручной працы і яшчэ шмат чаго цікавага. Найбольш цікавым экспанатам музея з’яўляецца частка рыцарскага ўбрання, якая добра захавалася. Экспазіцыя музея складаецца з чатырох раздзелаў: “Мінулае Маёй Радзімы”, “Прадметы быта жыхароў вёскі Новы Двор”,”Ішла вайна народная”, “Новы Двор у мірны час”.

У  музеі праходзяць экскурсіі і  ўрокі гісторыі. Вельмі цікава слухаць аповяд экскурсавода пра далёкія падзеі і бачыць перад сабою нямыя сведкі мінулага. Нягледзячы на тое, што рэчы не размаўляюць, яны могуць шмат нам распавесці пра тое жыццё, якое сышло беззваротна.

У школьным музеі Навадворскай школыа адной з інтэрактыўных форм работы з музейнымі прадметамі і матэрыяламі з'яўляецца так званая ідэя стварэння «музея ў чамадане», якая сёння стала актыўна ўкараняцца ў практыку. Экспазіцыя змяшчаецца ў адным або некалькіх чамаданах з музейнымі экспанатамі, а таксама малюнкамі, тэстамі, фотадакументамі, слайдамі, фільмамі, творчымі заданнямі. У рамках праекта “Музей у чамадане” былі распрацаваны цікавыя экскурсіі з майстар – класамі.  Наведвальнікам прапаноўваюць экскурсіі: “Пяць пісем з вайны”, “З гісторыі аднаго экспаната. Лапці”, “Запрашаем, госцікі, у хату нашу” .  


https://www.google.com/maps/d/edit?mid=1fvjEvFpvu7-rq_N9A4Az0d3XSLegOS3R&usp=sharing