Навіны і анонсы музея  

    6 мая  у кабінеце гісторыі стартавала акцыя "Парта героя". 

3 мая 2024 года, у рамках святкавання Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у кабінеце гісторыі кіраўніком музея Будзько М.Я. была  аформлена выстава "Музей у чамадане", у якой змяшчаюцца вынікі працы пошукавага атрада "Пошук".

4 мая 2024 года адбылася акцыя “ Ля фотазоны, прысвечанай 9 мая”

27 красавіка прайшла акцыя "Абеліск"

28 сакавіка 2024 года адбылася экскурсія "Генацыд. Боль. Памяць". 


22 сакавіка 2024 года прайшла акцыя "Абеліск"

22 лютага 2024 года, у рамках тыдня беларускай мовы, вучні 5-7 класаў наведалі школьны музей пад дэвізам "Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова". 

17 лютага 2024 года вучні ДУА "Навадворская сярэдняя школа наведалі народны музей А.С. Пашкевіч (Цёткі) у г.п.Астрына

 5 лютага 2024 года школьны музей наведалі вучні ДУА "Астрынская сярэдняя школа імя А.С. Пашкевіч (Цёткі).


Вучні і педагогі Навадворскай сярэдняй школы, 

22 студзеня 2024 года сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу, прысвечанага 80-годдзю трагедыі вёскі Зінякі.




22 студзеня 2024 года ў школьным музеi прайшоў урок мужнасці "Зінякі -сястра Хатыні"

17 студзеня вучні 11 класса сталі ўдзельнікамі штогадовай міжнароднай акцыі "Сэлфі ў музеі"

4 студзеня 2024 года для вучняў 5 - 11 класаў прайшла экскурсія "Генацыд беларускага народа"

24 лістапада 2023 года ў рамках абластнога праекта "Да суседзяў", школьный музей "Родная старонка" наведалі вучні ДУА "Васілішкаўская сярэдняя школа". 


15 лістапада 2023 года вучні ДУА "Навадворская сярэдняя школа" Шчучынскага раёна прынялі ўдзел у мітынг-рэквіеме, які прайшоў у в. Бершты каля помніка на магіле Валянціна Аляксандрава.

Валянцін Аляксандраў, студэнт Маскоўскага аўтамеханічнага інстытута, з 1-ых дзён вайны мужна ваяваў з ворагам на беларускай зямлі.

15 лістапада 1943 года ён гераічна загінуў у баі, які праходзіў на шашы "Бершты - Новы Двор".

Вучні ДУА "Навадворская сярэдняя школа" Шчучынскага раёна, якія ўзялі разам з пагранічнікамі пагранпаста "Бершты" шэфства над помнікам, свята шануюць памяць аб Валянціне Аляксандраве.

 


10 лістапада 2023 года, напярэдадні 80-годдзя з дня гібелі Валянціна Аляксандрава, на яго магіле, у вёсцы Бершты была ўстаноўлена інфармацыйная таблічка з QR-кодам.


4 лістапада вучні школы наведалі школьны музей ДУА "Першамайская сярэдняя школа" Шчучынскага раёна


2 лістапада 2023 года для дзяцей са школьнага лагера "Сонейка" была праведзена экскурсія "Гісторыя майго краю"


19 кастрычніка 2023 г. вучні  5 -11 класаў пабывалі на экскурсіі ў горадзе Шчучын. Пагулялі па цэнтральнай частцы горада, якая прыцягвае ўвагу сваёй старажытнай забудовай: калегіум піяраў, касцёл Святой Тэрэзы, царква Святога Міхала Арханёла, вежа з гадзіннікам на плошчы Свабоды. З вялізным уражаннем і з добрым настроем вярнуліся назад.



26 верасня 2023 года ў музеі прайшла экскурсія "Гісторыя аднаго экспаната. Ордэн Валянціна Аляксандрава"


16 верасня 2023 года прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсе "Сэлфі ў музеі"


22 жніўня адбылася гадзіна краязнаўства ў школьным музеі "Родная старонка". Удзельнікі гульнявой пляцоўкі №2 падчас экскурсіі пазнаёміліся з яркімі падзеямі гісторыі малой радзімы.


27 чэрвеня вучні 6 класа разам з педагогамі Шыша М.Б. і Будзько М.Я. сталі ўдзельнікамі паходу па маршруце аг. Новы Двор-аг. Забалаць. 

У аг. Забалаць вучні і педагогі пазнаёміліся з мясцовымі славутасцямі: наведалі этнаграфічны школьны музей "Спадчына", мясцовыя царкву і касцёл, адпачылі на беразе маляўнічага возера.


22 чэрвеня вучні з актыву музея прынялі ўдзел у міні-мітынгу каля магілы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сінкевіча Міхаіла Казіміравіча

 у вёсцы Якубавічы, у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Дарогамі мужнасці і стойкасці: раўненне на герояў", а таксама ўсклалі кветкі на магіле ахвяр фашызму ў вёсцы Якубавічы.


9 мая 2023 года актыў музея "Родная старонка" прыняў удзел у раённай выставе "Музей у чамадане", прысвечанай 78-годдзю Перамогі савецкага народа ў вялікай Айчыннай вайне.

8 мая 2023 года адбылася традыцыйная эстафета "Мы гэтай памяці верныя" напярэдадні Дня Перамогі. Удзельнікі эстафеты наведалі помнікі ў вёсках: Грамкі, Якубавічы, Пілаўня і Бершты, дзе адбыліся ўрачыстыя мітынгі.

29 красавіка 2023 года актывам музея "Родная старонка" была аформлена фотазона, прысвечаная 78-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


22 красавіка 2023 года Лебядзевіч Анастасія, член школьнага савета музея, прыняла ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Край Гарадзенскі". Анастасія прэзентавала работу пра касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і атрымала высокую ўзнагароду - дыплом І ступені . 

27 сакавіка 2023 года вучні 6 класса прайшлі па распрацаваным маршруце "Вуліцамі роднага края". У ходзе экскурсіі вучні наведалі самыя знакамітыя мясціны Новага Двара: касцёл, сінагогу і капліцу на мясцовых могілках.

8 лютага 2023 года ў музеі адбылася выстава "Успомнім усіх па імёнах", прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста.

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта для навучэнцаў 10 класа 21 cнежня 2022 года была арганізавана вучэбная экскурсія ў г. Ліда. Вучні наведалі Лідскі замак . Гэты абарончы аб’ект быў пабудаваны ў 14 стагоддзі па даручэнню князя Гедземіна.  Вучняў уразіла  таямнічасць калідораў, веліч сцен — замак як бы напоўнены духам рыцараў і прыгожых дам.  У фактах і легендах мінулае ажывала на вачах.  Дадалі ўражанняў пазнавальнай экскурсіі выстава "Прылады пакарання сярэднявечнай Еўропы".

З 17 cнежня 2022 года ў музеі пачала дзейнічаць выстава "Гісторыя елачнай цацкі".


14 лістапада 2022 года  ў музеі адбылася літаратурная гасцёўня  "Не змоўкне голас песняроў", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта для навучэнцаў 11 класа 23 верасня 2022 года была арганізавана вучэбная экскурсія ў г. Ваўкавыск. Вучні наведалі ваенна-гістарычны музей імя П. Баграціёна. Гэта адзіны музей у Беларусі, які так падрабязна расказвае гісторыю вайны 1812 года.


1 верасня 2022 года, у рамках першага урока, прысвечанага  Году гістарычнай памяці, у музеі адбылася экскурсія для вучняў 6 - 8 класаў  "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!"

22 чэрвеня 2022 года у музеі адбылася экскурсія для групы школьнага  аздараўленчага лагеру "Сонейка", прысвечаная Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа,

22 чэрвеня 2022 года, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, навучэнцы і педагогі ДУА "НПК Навадворскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" здзейснілі аўтапрабег да помнікаў в. Грамкі і в. Якубавічы. 

20 чэрвеня 2022 года вучні 9, 11 класаў здзейснілі аднадзённы паход да мемарыяльнага комплексу “Зінякі”, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых і ў знак павагі ўсклалі кветкі. 

2 чэрвеня  2022 года вучні 5-8 класаў  здзейснілі аднадзённы паход па маршруце аг. Новы Двор-г. п. Астрыно-аг. Новы Двор. Удзельнікі паходу наведалі адзіны ў Беларусі музей цёткі (А. Пашкевіч) ў гарадскім пасёлку Астрыно. 

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта для навучэнцаў 10 класа 30 мая 2022 года была арганізавана вучэбная экскурсія ў г. Гродна. Вучні наведалі Стары і Новы замкі, Фарны касцёл. Незабыўным аб'ектам наведвання стала Каложская царква, унікальны помнік ХІІ стагоддзя. 

9 мая 2022 года актыў музея прыняў удзел у раённай выставе "Музей у чамадане", прысвечанай 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў вялікай Айчыннай вайне.

8 мая 2022 года прайшлі урачыстыя мітынгі каля помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаныя Святу Перамогі.

6 мая 2022 года у музеі"Родная старонка" была аформлена фотазона , прысвечаная 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

30 красавіка 2022 года прайшоў чарговы занятак школы экскурсаводаў.

8 красавіка 2022 года у школьным музеі адбылася экскурсія, у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" у 9 класе па вывучэнню падзей Вялікай Айчыннай вайны. 

14 лютага 2022 года адбылася навуковая экспедыцыя па вывучэнню гісторыі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі .

4 студзеня 2022 года ў музеі адбылася экскурсія "Народныя ўмельцы". 

24 снежня 2021 года вучні 10-11 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію "Маршрутамі памяці". Вучні наведалі помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Грамкі, Якубавічы і Пілаўня.

16 снежня  2021 года ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" адбылася экскурсія ў музей. Вучні 9 класа абмеркавалі тэму "Германскі акупацыйны рэжым".

10 снежня 2021 года ў музеі адбылася экскурсія “Гісторыя майго края на музейных паліцах".  У рамках экскурсіі прайшоў майстар-клас "Як сабраць музей у чамадане".

15 лістапада 2021 года ва установе адукацыі прайшоў Дзень памяці Валянціна Аляксандрава - памочніка камандзіра партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі. У музеі, для вучняў 5 - 11 класаў былі праведзена экскурсія   "Пяць пісем з вайны" .

13 лістапада 2021 прайшла  выстава да Дня памяці Валянціна Аляксандрава.

5 лістапада 2021 года музей наведалі вучні школьнага аздараўленчага лагера "Сонейка". Для іх была праведзена абзорная экскурсія па раздзелах музея. 

17 верасня 2021 года на класнай гадзіне "У адзінстве наша сіла", вучні 5-8 класаў пазнаёміліся з матэрыялам музейнага раздзела "Вялікая Айчынная вайна".

З 1 верасня 2021 года школьны музей "Родная старонка" чакае наведвальнікаў у новым памяшканні ўстановы адукацыі - кабінет № 20. 

Акцыя “ Ля фотазоны, прысвечанай 9 мая”