Пра праект

Віртуальны музей Максіма Багдановіча створаны ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” (2022–2023). Рэсурс падрыхтаваны ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча (філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), Беларускім дзяржаўным архівам - музеем літаратуры і мастацтва.

У межах інфармацыйнага рэсурсу створаны раздзелы, якія змяшчаюць звесткі пра біяграфію пісьменніка, цікавыя факты з яго жыцця, унікальныя фотаздымкі і сканы рукапісаў з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва - музея літаратуры і мастацтва, поўныя тэксты матэрыялаў сучасных даследчыкаў пра творчасць пісьменніка.

Асобнымі блокамі прадстаўлены: спіс кніг Максіма Багдановіча і бібліяграфічныя спісы, якія адлюстроўваюць дакументы: даведачныя, навуковыя і навукова-папулярныя выданні, вучэбныя і літаратурна-мастацкія выданні (манаграфіі, матэрыялы канферэнцый, артыкулы з перыядычнага друку і інш.) – з фондаў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” з даследаваннямі пра жыццёвы і творчы лёс пісьменніка.

Зацікавіць наведвальнікаў рэсурсу раздзел, у якім апавядаецца пра ўшанаванне памяці пісьменніка бібліятэкай у рамках праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, а таксама матэрыялы, якія будуць карысны настаўнікам пры выкладанні творчасці пісьменніка на ўроках беларускай літаратуры.