Крытыка
Крытыка
У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, які дапаможа даследчыкам і ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, больш поўна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца Максіма Багдановіча.
Асобна падаецца спіс крытычных матэрыялаў з энцыклапедычных і літаратуразнаўчых выданняў, а таксама спіс артыкулаў з рэспубліканскай перыёдыкі.
З дазволу аўтараў некаторыя публікацыі алічбаваны і сёння даступны чытачам у поўным аб’ёме: артыкулы загадчыка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіла Бараноўскага і вядучага навуковага супрацоўніка музея Ірыны Мышкавец.
Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча : сшытак 3 / [склад. : Ю. Б. Мацук, М. А. Бараноўскі, І. В. Мышкавец ; падрыхт. : Ж. У. Антусевіч, А. С. Варанец, А. У. Кніга]. – Мінск : БудМедыяПраект, 2020. – 183 с. ЗМЕСТ
У “Сшытак 3” уключана эпісталярная спадчына родных Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры. Лісты яго бацькоў, цётак, стрыечных братоў і сясцёр ахопліваюць значны прамежак часу і пашыраюць нашы ўяўленні пра жыццё паэта і яго блізкіх.
Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча : сшытак 4 / [склад. : Ю. Б. Мацук, І. В. Мышкавец ; падрыхт. : Ж. У. Антусевіч і інш.]. – Мінск: Белмытсэрвіс, 2021. –223 с. ЗМЕСТ
У “Сшытак 4” уключана эпісталярная спадчына родных, знаёмых класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і даследчыкаў яго жыццёвай і творчай біяграфіі. Перапіска яго зводнага брата, стрыечных сясцёр, пляменніц з беларускімі навукоўцамі і дзеячамі культуры ахопліваюць значны прамежак часу, асвятляюць працэс збору і захавання спадчыны пісьменніка, правядзенне мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці М. Багдановіча.
Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча : сшытак 5 / [склад. : М. А. Бараноўскі, І. В. Мышкавец ; над выданнем працавалі : Ж. У. Антусевіч, В. С. Кароткіна, А. У. Кніга]. – Мінск : СтройМедиаПроект, 2022. – 174, [1] с. ЗМЕСТ
Архіўнае выданне “Матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча “Сшытак 5” прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, мемуарысткі, грамадскай і культурнай дзяячкі Людвікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік (1892-1991). У Сшытак увайшлі лісты Л. А. Савіцкай-Войцік з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, сярод яе адрасатаў – супрацоўнікі мінскага музея паэта, дзеячы беларускай гісторыі, літаратуры, культуры.
Аўтографы Максіма Багдановіча : каталог / Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь, Дзярж. музей гісторыі беларус. літ., Літ. музей М. Багдановіча ; [склад. : І. В. Мышкавец і інш.]. – Мінск : БудМедыяПраект, 2020. – 247 с. ЗМЕСТ
Каталог “Аўтографы Максіма Багдановіча” ўключае выявы ўсіх вядомых на сённяшні момант аўтографаў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, навуковае іх апісанне.
Барсток, М. М. Максім Багдановіч у школе : кніга дня настаўніка / М. М. Барсток. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Нар. асвета, 1991. – 109 с. ЗМЕСТ
Прапануецца глыбокі аналіз творчасці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Галоўная ўвага ўдзяляецца творам, вывучэнне якіх прадугледжваецца школьнай праграмай. У дадзеным выданні ў параўнанні з 2-м (выйшла ў 1974 г.) значна пашыраны і ўдакладнены звесткі аб творчасці і асобе паэта. Матэрыял дапаможніка можна выкарыстаць на ўроках беларускай літаратуры, на факультатывах і пазакласнай рабоце.
Бачыла, А. М. Дарогамі Максіма Багдановіча : для сярэд. і ст. шк. узросту / А. Бачыла. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Нар. асвета, 1983. – 103 с.
У кніге расказваецца пра жыццёвы шлях выдатнага беларускага паэта. Цікавыя матэрыялы і дакументы дапамагаюць лепш уявіць характар М. Багдановіча, яго разнабаковыя інтарэсы, грамадскую дзейнасць, сямейныя ўзаемаадносіны, жыццёвае асяроддзе.
Рыхтуючы гэта выданне, аўтар дапоўніў кнігу пяццю новымі раздзеламі, дзе расказваецца пра хросную маці паэта В. Сёмаву, яго бабку Т. Мякота і старэйшага брата Вадзіма, разглядаецца праблема прататыпа вобраза Веранікі з аднаймённай паэмы.
Бярозкін, Р. С. Чалавек напрадвеснi : расказ пра М. Багдановіча / Р. С. Бярозкін ; пер. з рус. Ю. М. Канэ. – Мінск : Нар. асвета, 1986. – 175 с.
Гэта кніга — нарыс пра складаны і нялёгкі лёс Максіма Багдановіча, таленавітага беларускага паэта. Аўтар знаёміць чытача з творчым шляхам пісьменніка, прасочвае вытокі яго творчасці, спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, раскрывае сутнасць яго наватарскіх пошукаў у паэтычным майстэрстве.
Максім Багдановіч / [уклад. М. Бараноўскі]. – Мінск : Маст. літ., 2021. – 328 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).
Кніга “Максім Багдановіч” – спроба аднавіць жыццяпіс геніальнага Паэта. Мазаіка з успамінаў, лістоў, дакументальных сведчанняў і фрагментаў навуковых даследванняў год за годам ілюструе яго кароткае, але насычанае жыццё.
Ватацы, Н. Б. Максім Багдановіч : паказ. твораў, аўтографаў і крыт. літаратуры / Н. Б. Ватацы ; Дзярж. б-ка БССР імя Леніна. – Мінск : Дзярж. б-ка БССР, 1977. – 155 с. ЗМЕСТ
Літаратурная дзейнасць Максіма Багдановіча займае выдатнае месца ў гісторыі беларускай культуры. За гады Савецкай улады было шмат зроблена, каб сабраць, апублікаваць і вывучыць літаратурную спадчыну паэта. Але ніводнае з акадэмічных выданняў твораў М. Багдановіча не мела дагэтуль зводнага вопісу аўтографаў у розных архівах і кнігасховішчах. Задача гэтай кнігі — дапамагчы даследчыкам і літаратурным работнікам у пошуках і вывучэнні аўтографаў паэта. А таксама азнаёміць літаратуразнаўцаў і выкладчыкаў з выданнямі твораў Багдановіча і з біяграфічнай і крытычнай літаратурай пра яго, апублікаванай з 1908 па 1976 год. Адкрываецца кніга падрабязнымі датамі жыцця і творчасці М. Багдановіча.
Зубараў, Л. І. Максім Багдановіч : гіст.-дакум. аповесць / Л. І. Зубараў. – Мінск : Універсітэцкае, 1989. – 263, [8] с. ЗМЕСТ
Гэта кніга аб жыццёвым і творчым шляху класіка беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча. У ёй выкарыстаны вядомыя, а таксама недрукаваныя архіўныя дакументы, якія аднаўляюць старонкі жыцця сямейства Багдановічаў, іх сваяцкія адносіны з Пешкавымі.
Кабаковіч, А. К. Паэзія Максіма Багдановіча : дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага / А. К. Кабаковіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1978. – 136 с. ЗМЕСТ
У манаграфіі даследуецца праблема суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі М. Багдановіча, раскрываюцца найбольш характэрныя асаблівасці майстэрства паэта, выяўляюцца асноўныя рысы эвалюцыі беларускай паэзіі ў цэлым на адным з самых складаных і цікавых этапаў яе развіцця. Асаблівае месца займае даследванне тых элементаў паэтыкі М. Багдановіча, якія традыцыйна ўвайшлі ў практыку сучаснай беларускай паэзіі.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй.
Каханоўскі, Г. А. А сэрца ўсе імкне да бацькаўскага краю... : з біяграфіі М. Багдановіча / Г. А. Каханоўскі. – Мінск : Маст. літ., 1991. – 77 с.
Важная падзея ў жыцці Максіма Багдановіча – паездка ў Беларусь летам 1911 г.
Аўтар на аснове архіўных знаходак – а гэта ўспаміны сучаснікаў, лісты нашаніўцаў і бацькі паэта да знаёмых Максіма – узнаўляе адзін з самых значных, так званы ракуцёўшчынскі, перыядаў у творчасці паэта. Выданне падрыхтавана да 80-годдзя сустрэчы Максіма Багдановіча з Беларуссю і 100-годдзя з дня яго нараджэння.
Конан, У. М. Святло паэзii і цені жыцця : лірыка М. Багдановіча / У. М. Конан. – Мінск : Маст. літ., 1991. – 207, [1] с.
У новай кнізе доктара філасофскіх навук У. Конана на аснове цэлага даследвання жыццёвага лёсу, творчасці і светапогляду М. Багдановіча ўзнаўляецца непаўторны воблік паэта, вызначаецца месца яго літаратурнай спадчыны ў духоўнай культуры народа. Аўтар раскрывае нялёгкі шлях паэта да розуму і сэрца чытачоў, філасофію і эстэтычныя погляды, адзінства агульначалавечага і нацыянальнага ў яго паэтычных сюжэтах, вобразах і сімвалах.
Максім Багдановіч : дыялог з часам : (асоба пісьменніка і яго творчасць у сусветным дыскурсе XX–XXI стст.) / [уклад. М. М. Запартыка]. – Мінск : Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2017. – 130 с. ЗМЕСТ
У зборнік уключаны матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Максім Багдановіч : дыялог з часам : (асоба пісьменніка і яго творчасць у сусветным дыскурсе XX–XXI стст.)”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. У выданне ўвайшлі новыя даследаванні, прысвечаныя розным аспектам літаратурнай і навуковай дзейнасці Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч. Новыя гарызонты навуковых даследаванняў : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 23 лістапада 2021 года) / [уклад. : М. А. Бараноўскі, І. В. Мышкавец]. – Мінск : СтройМедиаПроект, 2022. – 158, [1] с. ЗМЕСТ
У зборнік уключаны даклады і паведамленні ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў” (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, 23 лістапада 2021 г.). Матэрыялы прысвечаны розным аспектам багдановічазнаўства, акрэсліваюць кірункі навукова-пошукавай і даследчай дзейнасці, увядзення ў навуковы ўжытак каштоўных музейных і архіўных дакументаў.
Максім Багдановіч у сучаснай навуковай і культурнай прасторы : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 30 кастрычніка 2018 г.) / [уклад. М. А. Бараноўскі]. – Мінск : Колорград, 2019. – 106 с. ЗМЕСТ
У зборнік уключаны матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Максім Багдановіч у сучаснай навуковай і культурнай прасторы». У выданні прадстаўлены новыя даследванні, прысвечаныя творчасці Максіма Багдановіча, малавядомым фактам яго біяграфіі і блізкага атачэння.
Максім Багдановіч : вядомы і невядомы : крытыка-архіўны зб. / [уклад. і камент. Ц. В. Чарнякевіча]. – Мінск : Літ. і Маст., 2011. – 388, [3] с. ЗМЕСТ
У чарговы зборнік гісторыка-літаратурнай серыі РВУ “Літаратура і Мастацтва” ўключаны даследванні творчасці Максіма Багдановіча 1910-1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы ХХ стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыі. З архіўных матэрыялаў асобнае месца займае першая кандыдатская дысертацыя па творчасці беларускага паэта, абароненая Р. Жалязняком у Ленінградзе ў 1940 г. У асобным раздзеле змяшчаюцца таксама малавядомыя матэрыялы перапіскі родных і сяброў Максіма Багдановіча, з якіх асоба песняра паўстае ў новым і часта нечаканым святле.
Максім Багдановіч : энцыклапедыя / [склад. : І. У. Саламевіч, М. В. Трус ; пад рэд. М. В. Труса ; рэдкал. : Т. У. Бялова, і інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкі, 2011. – 605 с.
“Максім Багдановіч” – персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. У ёй змешчаны артыкулы, прысвечаныя лірычным творам паэта, перакладам, крытыцы, публіцыстыцы, паасобным жанрам, вобразам, артыкулы пра яго эстэтычныя погляды, сувязі з фальклорам і літаратурамі замежных краін, пра ўвасабленне багдановічаўскай тэмы ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно.
Кніга разлічана на супрацоўнікаў музеяў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурнай спадчынай беларускага народа.
Максім Багдановіч. Я не самотны... : успаміны, артыкулы, вершы, пераклады / [уклад. В. Шніп ; маст. У. Свентахоўскі]. – Мінск : Маст. літ., 2016. – 334, [1] с. ЗМЕСТ
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра генія беларускай зямлі Максіма Багдановіча, напісаныя ягонымі сучаснікамі, а таксама амаль усе паэтычныя творы паэта. Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Навуменка, І. Я. Максім Багдановіч / І. Навуменка. – Мінск. : Беларус. навука, 1997. – 141 с.
У кнізе ў значнай меры па-новаму, з прыцягненнем новых крыніц, фактаў, матэрыялаў разглядаецца творчасць выдатнага беларускага паэта ў яе сувязях з літаратурнымі плынямі пачатку ХХ стагоддзя – сімвалізмам і асабліва імпрэсіянізмам. Значная ўвага надаецца ўздзеянню на паэзію М. Багдановіча класічнай рускай паэзіі, традыцый беларускай паэзіі, фальклору і міфалогіі. М. Багдановіч прадстаўлены як перакладчык, крытык, публіцыст.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры : матэрыялы Міжнар. навук. канф. да 120-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча (Мінск, 25-26 ліст. 2011 г.) / [рэдкал. : А. А. Манкевіч (уклад.) і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. – 241 с. ЗМЕСТ
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследванняў, прадстаўленных удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Творчасць Максіма Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (25-26 лістапада 2011 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Максіма Багдановіча, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе.
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам, студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.
Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Максіма Багдановіча / М. Чырскі. – Мінск : Беларусь, 2020. – 107, [4] с. ЗМЕСТ
Чытач пройдзе шляхам і сцежкамі зямлі Максіма Багдановіча, не стамляючыся здзіўляцца, захапляцца, адчуваць сябе сапраўдным вандроўнікам. Ён пазнаёміцца з мясцінамі, якія звязаны з жыццём і творчасцю паэта, а таксама з мясцінамі тых літаратараў, якія тут жылі ці працавалі. Кожны кіламетр Віленскага і Даўгінаўскага гасцінцаў напомніць пра людзей і падзеі, што аб’яднаюць у адзінае мінулае і сучаснае зямлі Максіма Багдановіча.
Для шырокага кола чытачоў.
Чырскі, М. А. Максім Багдановіч у Мінску / М. А. Чырскі. – Мінск. : Полымя, 1986. – 32 с.
Аўтар пуцевадзіцеля – экскурсавод Мінскага бюро падарожжаў і экскурсій расказвае пра беларускага паэта, вядзе чытача па вуліцах горада, якія звязаны з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча. Ілюстрацыі дапаўняюць расказ аўтара.
Адрасавана тым, хто цікавіцца культурай беларускага народа.
Шлях паэта : зб. успамінаў і біягр. матэрыялаў пра М. Багдановіча / [склад. Н. Б. Ватацы]. – Мінск : Маст. літ., 1975. – 319 с.
У зборнік увайшлі ўспаміны сучаснікаў М. Багдановіча: яго бацькі, стрыечнай сястры Г. Валасовіч-Гразновай, сяброў па гімназіі — Ц. Годнева, Д. Дзябольскага, тых, хто яго ведаў па літаратурнай і грамадскай працы — Зм. Бядулі, грамадскай дзеячкі З. Верас, малавядомага пісьменніка Л. Зайца і інш.
Тут жа змешчаны пісьма самога М. Багдановіча, перапіска бацькі аб творчай спадчыне Максіма, лісты яго брата Паўла Адамавіча, у якіх ёсць звесткі пра Максіма. І, нарэшце, у зборніку друкуюцца найбольш цікавыя біяграфічныя матэрыялы апошняга часу, напісаныя на падставе новых архіўных матэрыялаў.
Я хацеў бы спаткацца з Вамі... : літ.-публ. арт. пра Максіма Багдановіча / [уклад. Т. Шэляговіч]. – Мінск : Маст. літ., 2009. – 181, [1] с., [20] л. іл.
У зборнік увайшлі літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, а таксама матэрыялы, прысвечаныя асобам, якія ішлі па жыцці поруч з паэтам.
Артыкулы падрыхтаваны супрацоўнікамі Літаратурнага музея М. Багдановіча і вядомымі даследчыкамі беларускай літаратуры.
Кніга стане карысным навуковым дапаможнікам для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ, метадыстаў, студэнтаў-філолагаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю аднага з найпрыгажэйшых беларускіх паэтаў.
Выданне дапоўнена выбранымі вершамі М. Багдановіча, ілюстравана фотаздымкамі з фондаў Літаратурнага музея М. Багдановіча.
Яцкевіч, З. Л. Радавод Максіма Багдановіча / З. Яцкевіч. – Мінск : Бел. кнігазбор, 1999. – 31 с.
Кніга Зміцера Яцкевіча “Радавод Максіма Багдановіча” ў цікавай і змястоўна пададзенай форме расказвае пра новыя адшуканыя матэрыялы да радаводу класіка беларускай літаратуры. Упершыню ўдакладняецца дата нараджэння маці паэта, яе шляхецкае паходжанне. Са смугі стагоддзяў выхаплены імёны далёкіх продкаў Багдановіча. Пададзены матэрыял падмацаваны дакументамі і здымкамі з архіваў Беларусі, фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.