Ушанаванне памяці Максіма Багдановіча ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча
Ушанаванне памяці Максіма Багдановіча ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча
Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка была заснавана ў 1925 годзе Рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Падчас ваеннай акупацыі бібліятэка была спалена гітлераўцамі, але пасля вызвалення г. п. Смалявічы ад фашысцкіх акупантаў была створана зноў. У 1957 годзе Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя М. Багдановіча.
Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча ўшаноўвае памяць пісьменніка, імя якога носіць. У 2021 годзе да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта на сайце бібліятэкі была створана інтэрактыўная віктарына: “Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча”.
16 снежня 2022 года ў ДУ “Смалявіцкая раенная гімназія” для вучняў 8 класаў супрацоўнікі цэнтральнай раеннай бібліятэкі Наталля Смірнова і Таццяна Толкач правялі мерапрыемства “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”, прысвечанае беларускаму паэту, публіцысту, празаіку, перакладчыку Максіму Багдановічу, на якім дзеці пазнаеміліся з біяграфіяй паэта і яго творчасцю. Мерапрыемства суправаджалася відэпрэзентацыяй “Жыцце, як маланка…”. Вучні разам з вядучай чыталі напамяць не толькі верш “Зорка Венера”, але і іншыя творы паэта.
З 6 па 12 снежня 2023 года ў Смалявіцкай цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіў адкрыты прагляд літаратуры “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”, прысвечаны дню нараджэння Максіма Багдановіча. Літаратурная спадчына паэта ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры, чытачы змаглі пазнаёміцца з творчасцю паэта, пагартаць старонкі любімых кніг пісьменніка.
Максіма Багдановіча не стала 25 мая 1917 года, гэта дата – дзень памяці пісьменніка. Усіх аматараў творчасці Багдановіча ў гэты дзень 25 мая 2023 года цэнтральная раенная бібліятэка імя Максіма Багдановіча запрасіла на адкрыты прагляд літаратуры “Апошні запіс ў кнізе лесаў”.
Фота і матэрыялы прадастаўлены Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча.