Ушанаванне памяці Максіма Багдановіча ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча
Ушанаванне памяці Максіма Багдановіча ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча
З сайта Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча
Маладзечанская цэнтральная гарадская бібліятэка імя Н. К. Крупскай (з 1960 г.) шмат зрабіла па прапагандзе беларускай гісторыі, літаратуры і мастацтва, краязнаўства. Пацвярджэннем поспехаў, якіх бібліятэка дасягнула ў гэтым кірунку, было рашэнне выканкама абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 студзеня 1993 года аб прысваенні Маладзечанскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.
Сёння бібліятэка актыўна папулярызуе творчасць пісьменніка, чыё імя яна носіць.
28 красавіка 2011 года у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Максім Багдановіч і яго час” (да 120-годдзя з дня нараджэння паэта) з удзелам пісьменнікаў і паэтаў: Казіміра Камейшы, Таццяны Сівец, Лідзіі Гардынец, Тамаша Тамашэвіча і іншых. Прагучалі даклады доктара філалагічных навук, прафесара В. Рагойшы, супрацоўніка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча І. Шорац, выкладчыка школы мастацтваў Н. Хоцінай і інш. Да канферэнцыі была прымеркавана выстава матэрыялаў з фондаў музея паэта г. Мінска (праграма канферэнцыі).
У 2021 годзе адзначалася 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча праводзіўся раённы конкурс работ дэкаратыўна-прыкладного мастацтва сярод жыхароў г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча “Пад зоркай Максіма”.
Конкурс праходзіў з 15 красавіка па 15 лістапада 2021 года сярод жыхароў горада і раёна. Яго арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама і ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”. Конкурс праводзіўся з мэтай далучэння насельніцтва горада і раёна да творчасці Максіма Багдановіча праз стварэнне дэкаратыўна-прыкладных работ, якія адлюстроўваюць творы пісьменніка, яго жыццё і дзейнасць, перадаюць стаўленне чалавека да яго творчасці. Праходзіў ён ў дзвюх намінацыях: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў аб’ёме і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў плоскасці.
Ідэя каштоўнасці прыгажосці і мастацтва ў жыцці кожнага чалавека, агучаная ў паэзіі Максіма Багдановіча, знайшла сваё адлюстраванне ў шматлікіх конкурсных работах. Канкурсанты розных узростаў паказалі свае творчыя здольнасці, крэатыўны падыход, майстэрства і арыгінальнасць. Работы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, мастацкая саломка, вышыўка, вязанне, работы з паперы, фетру, пластыліну, з прыродных і падручных матэрыялаў.
Пераможцы конкурсу былі адзначаны памятнымі прызамі і дыпломамі 9 снежня 2021 года на святочнай вечарыне “Роднаму краю – часцінку душы прысвячаю”, прымеркаванай да святкавання 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Да гэтай даты былі падрыхтаваны выставы, прэзентацыі, віктарыны. На мерапрыемстве гучалі вершы, музыка, успамінаўся жыццёвы і творчы шлях паэта.
Больш падрабязна пра святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча чытайце тут:
Штогод у г. Маладзечна праходзіць фестываль беларускай песні і паэзіі, 9–10 чэрвеня 2023 годзе прайшоў XXIІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Ён быў прысвечаны Году міра і стварэння. Дзесяткі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў былі падрыхтаваны для жыхароў і шматлікіх гасцей горада.
На свяце Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча прадставіла сваю літаратурную пляцоўку “На зямлі Купалы і Багдановіча”, на якой можна было пазнаёміцца з галерэямі фотаздымкаў Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, палюбавацца на макеты літаратурных музеяў у Вязынцы, Яхімоўшчыне і Ракуцёўшчыне. Прыцягвалі ўвагу кніжныя выставы “Я тут бачу свой край…”: аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і “І зорка гарыць, і не вяне вянок”: аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча. Інтэлектуалы маглі паспрабаваць свае сілы ў літаратурных гульнях-складанках “У вянок песнярам”, прысвечаных жыццю і творчасці народных пісьменнікаў.
Бeлapycкaмy пaэтy Максіму Багдановічу шмaт чacy дaвялocя пpaвecцi зa мeжaмi Paдзiмы, але пэўны чac ён пpaжыў нa Maлaдзeчaншчынe, у фальварку Ракуцёўшчына. Традыцыйна 25 мая кожнага года ў Літаратурным музеі “Фальварак Ракуцёўшчына” ўшаноўваецца памяць знакамітага земляка. Музей гасцінна расчыняе свае дзверы перад пісьменнікамі, бібліятэкарамі, музейнымі работнікамі, вучнямі, настаўнікамі і студэнтамі, а таксама перад прыхільнікамі творчасці Максіма Багдановіча.
23 мая 2024 года цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча запрасіла на творчую імпрэзу “Так ярка пражыць – лепшай долі няма на зямлі”, каб ушанаваць памяць паэта ў в. Ракуцёўшчына.
Усклаўшы кветкі каля помніка паэта, прывітальнае слова да ўдзельнікаў мерапрыемства ўзяў Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец, і Любоў Шчэрбач, загадчыца музея “Фальварак Ракуцёўшчына”. Пісьменнікі Ала Клемянок, Аляксандр Быкаў, Лідзія Гардынец, Аляксандр Хазянін, Тамара Бярэзіна, Тамара Аўсяннікава казалі словы ўдзячнасці геніяльнаму паэту, узгадвалі моманты яго творчага і жыццёвага шляху, чыталі вершы. Яркім дапаўненнем стала выкананне Аляксандрам Хазяніным і Алай Клемянок песні “Зорка Венера” пад прыгожы акампанемент настаўнікаў Красненскай дзіцячай школы мастацтваў.
Штогод ў ліпені праходзіць свята “Ракуцёўскае лета”, арганізатарамі якога выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча і яго філіял у в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі райвыканкам, актыўна далучаецца да гэтага мерапрыемства і бібліятэка.
14 лістапада 2024 года ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі вядучага навуковага супрацоўніка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча” (2024). Гэта зборнік артыкулаў, які ўключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Гасцямі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, настаўнікі, бібліятэкары, студэнты і проста прыхільнікі творчасці паэта.
Фота і матэрыялы прадастаўлены Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча.