Максім Адамавіч Багдановіч – (09.12.1891– 25.05.1917) – беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец, класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры, распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. “Вянок” (1913) – адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, які выйшаў у Вільні ў выдавецтве М. Кухты ў 1913 г.

Максім Багдановіч – адзін з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і інтымнай лірыкі. Нізка “Места” са зборніка паэта “Вянок” з’яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.