ПАЛАЖЭННЕ
АБ ГІСТАРЫЧНЫМ МУЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
«ВЯЛІКАБЕРСТАВІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ С.В.ПРЫТЫЦАГА»
ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Гістарычны музей з'яўляецца структурным падраздзяленнем дзяржаўнай установы адукацыі «Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С. В. Прытыцкага», якое створана з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі.
1.2. Месцазнаходжанне, паштовы адрас музея ўстановы адукацыі: 231778, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, г.п.Вялікая Бераставіца, вул. Міхайліна, д.2.
1.3. Музей ўстановы адукацыі выконвае наступныя задачы:
· стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;
· развіццё матывацыі навучэнцаў да пазнання гісторыі, культуры і прыроды краіны;
· набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;
· садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.
1.4. Асноўныя функцыі музея ўстановы адукацыі:
· выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;
· камплектаванне і ўлік музейных фондаў;
· забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў роднага краю;
· арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай ўсебаковага вывучэння гісторыі свайго рэгіёну;
· арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці.
1.5. Музей установы адукацыі ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Республікі Беларусь аб адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь; статутам дзяржаўнай установы адукацыі «Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С. В. Прытыцкага» і дадзеным Палажэннем.
1.6. Музей установы адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі, установамі сістэмы адукацыі і культуры, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, зыходзячы з профіля дзейнасці.
ГЛАВА 2. АРГАНІЗАЦЫЯ І КІРАВАННЕ
2.1. Музей ўстановы адукацыі ствараецца, рэарганізуецца, спыняе сваю дзейнасць у адпаведнасці са статутам установы адукацыі на падставе загада кіраўніка ўстановы адукацыі згодна заключэнню ўпаўнаважанай камісіі.
2.3. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ўстановы адукацыі ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара, непасрэдную практычную дзейнасць – педагагічны работнік (далей – кіраўнік музея), які назначаецца дырэктарам.
2.4. Музей установы адукацыі арганізуе дзейнасць згодна канцэпцыі развіцця музея і гадавому плану работы у адпаведнасці з наступнымі накірункамі: арганізацыйная, экскурсійна-масавая, адукацыйна-выхаваўчая, пошукава-даследчая, метадычная работа, работа са СМІ.
2.5. Музей дзяржаўнай установы адукацыі «Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага» адносіцца да гістарычнага профілю.
ГЛАВА 3. КАМПЛЕКТАВАННЕ І ЎЛІК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ
3.1. Музейны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі. Музейны фонд дзеліцца на: асноўны фонд, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў, фонд сыравінных матэрыялаў.
3.1.1. Асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якія адпавядаюць яго профілю. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні дырэктара ўстановы адукацыі могуць быць створаны калекцыйный і абменны фонды. Прыналежнасць да калекцыйнага фонду фіксуецца ў галоўнай інвентарнай кнізе, абменнага – уліковай кнізе абменнага фонду.
3.1.2. Калекцыйны фонд (фонд асабліва каштоўных музейных прадметаў) - сукупнасць музейнвх прадметаў, якім нададзены татус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з'яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці.
3.1.3. Абменны фонд - сукупнасць непрофільных або дублетных музейных прадметаў, якія прызначаны для межмузейнага абмену.
3.1.4. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў, якія набытыя або спецыяльна вырабленыя па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы.
3.1.5. Фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў, якія прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання. Сыравінныя матэрыялы ў залежнасці ад вынікаў апрацоўкі пераводзяцца ў асноўны фонд або фонд навукова-дапаможных матэрыялаў па рашэнні савета музея.
3.1.6. Музейныя прадметы з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд могуць пераводзіцца (выключацца) толькі ў выключных выпадках: страта або пашкоджанне ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў; крадзеж, які пацверджаны адпаведнымі дзяржаўнымі органамі. Перавод музейных прадметаў у навукова-дапаможны фонд, іх выключэнне з асноўнага фонду ажыццяўляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе пратакола ўпаўнаважанай камісіі.
Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэнні савета музея зыходзячы з мэтазгоднасці ў выпадках: набыцця музейным прадметам гістарычнай каштоўнасці ў выніку праведзенага даследавання або з цягам часу.
3.2. Музейныя прадметы асноўнага фонду фіксуюцца ў галоўнай інвентарнай кнізе (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду), навукова-дапаможныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, сыравінныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў).
3.3. Улік музейных фондаў прадугледжвае першасную рэгістрацыю і інвентарызацыю музейных прадметаў. Пры паступленні прадметаў у музей афармляецца акт прыёму. Акты прыёму абавязкова рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў.
3.4. Усе прадметы, якія паступілі ў музей на пастаяннае захоўванне пасля акціравання, уносяцца ў адпаведную кнігу ўліку. Адначасова з гэтым на музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах і ў акце прыёму прастаўляюцца адпаведныя ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары). Уліковыя абазначэнні наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.
3.5. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый на пастаяннае або часовае захоўванне з'яўляецца акт перадачы (на пастаяннае або часовае захоўванне). Акт перадачы рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі актаў.
3.6. Уліковыя дакументы складаюць архіў уліковай дакументацыі музея і захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея. Забараняецца знішчэнне кніг уліку і вынас уліковай дакументацыі з музея, акрамя выпадкаў праверкі вышэйстаячымі арганізацыямі.
3.7. Музеі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў, павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на музейную дзейнасць, ці, ў мэтах забеспячэння бяспекі, павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію, або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.
3.8. Выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння забараняецца.
3.9. Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння гарантаванай бяспекі павінны быць перададзены ў іншыя дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.
3.10. Музейныя прадметы з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць вяртанню іх ранейшым уладальнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
ГЛАВА 4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ
4.1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:
· наведванне музеяў згодна рэжыму іх работы (пры неабходнасці па папярэдняму запісу);
· атрымліваць неабходную інфармацыю аб дзейнасці музеяў, акрамя той, якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай музея як юрыдычнай асобы.