Канцэпцыя
развіцця гістарычнага музея
дзяржаўнай установы адукацыі
«Вялікаберставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага»
I.Уводзіны
Гістарычны музей з'яўляецца часткай адукацыйнай і выхаваўчай сістэмы дзяржаўнай установы адукацыі «Вялікаберставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцага». Музей – гэта цэнтр духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і эстэтычнага выхавання.
Рашэнне адкрыць музей было прынята ў 2005 годзе (загад №19 ад 05.02.2005). 11 чэрвеня 2006 года музей пачаў працаваць.
Профіль музея – гістарычны.
Назва музея – «З гісторыі школы».
Тэхнічная характарыстыка памяшкання. Музей размешчаны на другім паверсе будынка школы ў ізаляваным памяшканні, плошчай 30,4 квадратных метраў.
Характарыстыка экспазіцыйнай плошчы:
У цэлым памяшканне музея прадстаўляе комплексную падачу матэрыяла. Вядучыя экспанаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і з’яўляюцца рэчавымі экспанатамі. Асноўныя з іх суправаджаюцца навукова-дапаможным матэрыялам (невялічкімі тэкстамі – суправаджэннямі, анатацыямі), што дапамагае мець асноўныя звесткі пра экспанат і без экскурсавода дазваляе зразумець змест экспазіцыі і атрымаць неабходную інфармацыю.
Музейныя фонды папаўняюцца з дапамогай правядзення акцый па збору музейных экспанатаў сярод мясцовага насельніцтва.
Прадметы музея выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе, для правядзення адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў, падрыхтоўкі вучнёўскіх даследчых прац, правядзення агульнашкольных фальклорных тэатралізаваных мерапрыемстваў, прысвечаных народнаму календару.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1. З гісторыі Бераставіцы
2. Шляхам выпрабаванняў
3. Айчыны верныя сыны
4. Вернутыя імёны
5. Перагортваючы школьны альбом
6. Кіраўнікі і арганізатары школьнага жыцця
7. Заслужаныя настаўнікі
8. Гонар школы
9. З гісторыі дзіцячых арганізацый
На вітрынах прадстаўлены дакументы, фрагменты зброі і абмундзіравання, узнагароды чырвонаармейцаў, франтавыя пісьмы, фрагменты сучаснага абмундзіравання ваеннаслужачых.
Інфармацыя аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў альбомах і кнігах «Памяць», «Памяць Беларусі».
Асобная экспазіцыя прысвечана С.В. Прытыцкаму, імя якога носіць наша школа.
Маецца экспазіцыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны« Без права на жыццё».
Маюцца насценныя экспазіцыі «Айчыны верныя сыны», «Вернутыя імёны» «Кіраўнікі і арганізатары школьнага жыцця», «З гісторыі Бераставіцы», «Шляхам выпрабаванняў», «Перагортваючы школьны альбом», «Заслужаныя настаўнікі», «Гонар школы».
Экспазіцыя «З гісторыі дзіцячых арганізацый» знаёміць наведвальнікаў з элементамі адзення і атрыбутамі піянераў і акцябрат, школьнымі прыналежнасцямі 60-х гадоў і віншавальнымі паштоўкамі.
У кожнай тэматычнай экспазіцыі – мэтанакіраваная дэманстрацыя музейных рэчаў, размешчаных і растлумачаных у адпаведнасці з пастаўленай тэмай. Тэматыка экспазіцый сведчыць аб найбольш тыповых існуючых з’явах прыроды, этнаграфіі і побыту вёскі.
II. Змест, праблемы патрыятычнага выхавання і абгрунтаванне неабходнасці іх вырашэння сродкамі школьнага музея.
Дзейнасць музея накіравана на выхаванне патрыетаў сваёй Радзімы. Цэласная сістэма патрыятычнага выхавання напраўлена на фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, духоўна-маральных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа, культурных традыцый.
Асноўнымі формамі работы школьнага музея з’яўляюцца экскурсіі, сустрэчы з ветэранамі працы, воінамі-інтэрнацыяналістамі, аказанне шэфскай дапамогі ветэранам працы, састарэлым людзям, клопат аб помніках ахвярам генацыду.
Задачамі педагагічнага калектыву з'яўляюцца не толькі навучанне, але і выхаванне культурнага, творчага чалавека, здольнага ўспрымаць і шанаваць прынцыпы дабра і прыгажосці.
Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках адкрывае шырокія магчымасці для самастойнай дзейнасці вучняў, для пошуку, даследаванняў. На рэчавых і дакументальных матэрыялах музея могуць быць напісаны рэфераты, даклады, творчыя праекты. Дзеці могуць дакрануцца да мінулага, папрацаваць з дакументамі.
Урокі мужнасці ў школьным музеі, гульнявыя праграмы, святы і многія іншыя мерапрыемствы дапамагаюць раскрываць культурны патэнцыял музейных прадметаў і актыўна выкарыстоўваць іх у навучальным працэсе.
Музей займае важнае месца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстановы. Ён дапамагае запаліць іскрынку любові і цікавасці да жыцця свайго народа ў розны гістарычны час, да яго баявых і працоўных подзвігаў, дапамагае арыентавацца ў сучасным жыцці, садзейнічае нацыянальнай самаідэнтыфікацыі падрастаючага пакалення.
III. Мэты і задачы школьнага музея
Садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванню пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнаму развіццю і далейшай сацыялізацыі навучэнцаў праз арганізацыю і ажыццяўленне пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, захоўванне традыцый і звычаяў роднага краю, увекавечанне памяці асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.
Задачы работы музея:
· выкарыстоўваць музейныя прадметы ў вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці вучняў; праводзіць на базе музея ўрокі, святы, інтэрактыўныя экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, тэматычныя вечары;
· арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі гісторыі малой радзімы, ахове помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сярод вучняў, іх бацькоў, насельніцтва шляхам арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій;
· усталёўваць сувязі з іншымі музеямі, грамадскімі аб’яднаннямі, прыцягваць грамадскасць да працы ў музеі.
ІV. Ідэйная задума музея.
Гісторычны музей – гэта комплексны музей, у якім прадстаўлены экспанаты па вельмі розных накірунках гісторыі нашай малой Радзімы і школы.
Школьны музей закліканы спрыяць:
удасканаленню гістарычнай адукацыі навучэнцаў, пашырэнню іх кругагляду, фарміраванню ў вучняў цікавасці пазнаваць мінулае пра гісторыю свайго краю, гісторыю школы;
набыццю практычных навыкаў пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці;
выхаванню талерантнасці і культуры ў школьным асяроддзі;
V. Перспектывы развіцця музея
Выкарыстоўваць інавацыйныя формы работы ў дзейнасці музея. Арганізаваць дзейнасць музея на высокім ўзроўні для атрымання статусу «Народны музей».
VI. Удасканаленне дзейнасці музея
Абнаўленне канцэпцыі развіцця музея ў адпаведнасці з новымі заканадаўчымі актамі, якія ўключаюць пытанні патрыятычнага выхавання грамадзян Беларусі.
VII. Механізм рэалізацыі канцэпцыі развіцця музея. Кіраўніцтва працай музея.
Дзейнасць музея рэалізуецца праз Савет музея.
Ажыццяўленне мэтанакіраванага сістэматычнага педагагічнага кіраўніцтва - найважнейшая ўмова павышэння дзейснасці музея ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Адказным за дзейнасць Савета з'яўляецца кіраўнік школьнага музея. Каардынацыю і кантроль па развіцці і арганізацыі работы музея ажыццяўляюць кіраўнік установы адукацыі, яго намеснік па выхаваўчай рабоце.
Члены савета музея – настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі грамадскасці, вучні.
Маецца сектар збору, уліку і захоўвання дакументаў і экспанатаў, сектар экскурсій, сектар афармлення экспазіцый і выстаў, культурна-асветніцкай работы.
Мэтавая ўстаноўка савета: выхаванне любові да Радзімы, павагі да людзей, якія жывуць побач, да тых каштоўнасцяў, якія створаны іх рукамі.
Задачы:
захаванне і рацыянальнае выкарыстанне музейнага фонду; фарміраванне практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці сярод навучэнцаў;
планаванне работы музея, абгрунтаванне асноўных ідэй пастаяннай экспазіцыі, экспанаванне максімальна вялікай колькасці музейных прадметаў (аўтэнтычных экспанатаў);
VIII. Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі канцэпцыі развіцця музея.
У выніку ажыццяўлення праграмы развіцця музея чакаецца:
· адраджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей беларускага народа праз рэгіянальныя асаблівасці і разнастайнасць культурных традыцый; захаванне і развіццё яго слаўных баявых і працоўных подзвігаў;
· аптымізацыя працы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў у сучасных умовах.
Запавет продкаў – гэта тое, што засталося нам, нашчадкам, ад шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія жылі на гэтай зямлі за шмат гадоў да нас, і тое, што мы павінны будзем захаваць і перадаць нашым нашчадкам. У гэтым вялікая роля належыць музею, які адлюстроўвае значэнне непарыўнасці сувязі пакаленняў, выхоўвае пачуццё адказнасці за далейшы лёс нацыянальнай культуры.