Сучасныя бацькі часта задаюцца пытаннем: навошта дзецям вывучаць і ведаць родную мову? Ёсць рэчы, якія вельмі цяжка растлумачыць словамі. Іх мы адчуваем сэрцам, душой. Удумайцеся, за што мы любім бацькоў, сваіх дзяцей? Ні за нешта! А проста таму, што яны нашы, нашы родныя! А як мы называем сваю мову? Правільна! Роднай! А родных нельга любіць за гэта ці за тое. Мы іх проста любім.
Важную ролю ў захаванні роднай мовы, далучэння дзяцей да духоўных каштоўнасцей народа, да культурнай спадчыны, мае ў першую чаргу, сям’я. Важнасць абумоўлена тым, што ў ёй дзіця знаходзіцца на працягу немалой часткі свайго жыцця. Тое, што дзіця ў дзіцячыя гады набывае в сям’і, ён захоўвае ў сваім жыцці. Менавіта таму, як у сям’і будуць ставіцца да беларускай мовы, якое месца адводзяць ёй ў асабістых зносінах будзе залежыць ўвага да роднай мовы ў сістэме адукацыі і іншых сферах грамадскага жыцця. Бацькі – першыя настаўнікі і выхавальнікі.
Дзіцячая літаратура і фальклор займаюць пачэснае месца ў агульнай сістэме духоўнага і мастацкага выхавання дашкольнікаў. Мастацкая літатратура – найбольш эфектыўны сродак далучэння выхаванцаў да беларускай мовы. З’яўляецца магчымасць праз літаратурны твор адкрыць дзіцяці свет слоўнага мастацтва, выхаваць цікавасць і любоў да кнігі, уменне яе слухаць і разумець, эмацыянальна адгукнуцца на ўяўляемыя падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім – адным словам, закласці аснову літаратурнага выхавання дашкольнікаў, станаўлення іх як будучых слухачоў і чытачоў.
Улічваючы вышэйадзначаныя фактары і была абазначана мэта работы абласной творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ў 2020 годзе – «Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў падчас арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове».