Дадзеныя інтэрактыўныя гульні распрацаваны ў праграме для стварэння прэзентацый Microsoft PowerPoint. Для правядзення гульні прэзентацыю неабходна спампаваць на камп'ютэр (ноўтбук, планшэт) і адкрыць на ўвесь экран у рэжыме дэманстрацыі слайдаў. Кіраванне адбываецца кампутарнай “мышкай”: неабходна навесці курсор на выбраны аб’ект або кіруючую кропку і націснуць левую клавішу.
Мэта: фарміраванне цікавасці да беларускіх народных казак, кніжнай ілюстрацыі; развіццё памяці, мыслення, увагі, моўнай актыўнасці.
Мэта: фарміраванне ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту ўмення ўспрымаць вершаваныя творы, разумець і ўзнаўляць іх змест, ствараць выказванні на беларускай мове.
Мэта: развіццё мыслення, увагі, памяці, пашырэнне і актывізацыя слоўніка; знаёмства з беларускімі народнымі рамёствамі і майстрамі (гутнік, бондар, суднік, каваль, дойлід, ганчар, ткач).