АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
ВА ЎСТАНОВЕ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
ЭЛЕКТРОННЫ ІНТЭРАКТЫЎНЫ ДАПАМОЖНІК
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
У дадзеным электронным інтэрактыўным дапаможніку прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Работа над тэмай «Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі» вялася на працягу трох гадоў і ахапіла работу з педагогамі, выхаванцамі і іх бацькамі. Вынік мы прадстаўляем вашай увазе.
Першы крок, які мы раім зрабіць - гэта пазнаёміцца з АЎТАРАМІ, якія падзяліліся сваім вопытам, цікавымі ідэямі, паказалі высокі ўзровень прафесійнай граматнасці, ІК-кампетэнтнасці, праявілі крэатыўны падыход да спалучэння інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з традыцыйнымі формамі.
МЕТАДЫЧНАЯ СКАРБОНКА - гэта сапраўдная «скарбніца», дзе можна знайсці цікавыя формы работы з педагогамі і бацькамі, пачытаць або паглядзець відэалекцыю па методыцы работы з выхаванцамі, пацікавіцца, якія ўмовы можна стварыць для павышэння якасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове, а таксама пазнаёміцца з матэрыяламі, надрукаванымі ў СМІ (і нават, з дазволу аўтара, спампаваць іх).
Супрацоўніцтва з сучаснымі бацькамі вымушае шукаць новыя, сучасныя формы работы. Што будзе цікава для іх і эфектыўна для нас? Прапануйце ім КВЭСТЫ! «Віртуальны» квэст - гэта сучасна і заўсёды даступна. А «рэальны» - весела, пазнавальна і захапляльна.
Абавязкова завітайце ў IT- МАЙСТЭРНЮ, дзе можна не толькі пагуляць у інтэрактыўныя гульні, створаныя ў праграме Microsoft PowerPoint ці на сэрвісе LearningApps.org, але і знайсці карысныя лайфхакі для павышэння асабістай ІК-кампетэнтнасці.
ДЫДАКТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ + беларуская дзіцячая мастацкая літаратура... Як гэта аб'яднаць? Пра гэта вы таксама можаце даведацца ў дадзеным дапаможніку.
І напрыканцы прапануем СПАСЫЛКІ, якія могуць быць цікавымі і карыснымі для вас і для бацькоў вашых выхаванцаў!
А яшчэ мы будзем удзячны, калі вы, азнаёміўшыся з электронным інтэрактыўным дапаможнікам, падзеліцеся сваімі ўражаннямі. Гэта вельмі значна і каштоўна для ўсіх удзельнікаў абласной творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці. Зрабіць гэта можна проста і хутка: адказаць на некалькі пытанняў АНКЕТЫ.