На дадзенай старонцы Вы можаце знайсці спасылкі на сэрвісы з web-квэстамі для выхаванцаў і іх бацькоў.
Мы можам дапамагчы казачніку Баю адшукаць яго мех і даведацца, што ў ім ляжыць, калі выканаем заданні вэб-квэсту. Самыя ўважлівыя, кемлівыя, начытаныя і старанныя атрымаюць падарунак ад казачніка.
Аўтар: Чарнавус Аксана Валянцінаўна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУДА «Уздзенскі яслі-сад №3»
Вас чакае цікавае і захапляльнае падарожжа! Баба Яга забрала чароўную кнігу казак і схавала яе ў казачным лесе. Каб знайсці яе, трэба выканаць заданні Бабы Ягі. Вы добра ведаеце казкі? Тады перашкоды не будуць складанымі.
Аўтар: Пятрова Дар’я Юр’еўна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 4 г.Стоўбцы»
Літаратурныя творы адкрываюць дзецям цудоўны свет чалавечых пачуццяў, пашыраюць іх кругагляд. Дзеці, спасцігаючы багатую мову твораў, авалодваюць яе вобразнасцю, мілагучнасцю, прыгажосцю. Выконвайце заданні разам з Несцеркам... і вы абавязкова даведаецеся пра яго прыгоды і ўбачыце цуд!
Аўтар: Макарская Алена Віктараўна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна»
З дапамогай інтэрактыўнай карты з вызначаным маршрутам вы зможаце накіравацца ў падарожжа па казачнай краіне, дзе знойдзеце Чароўнае слова. На шляху вас чакаюць прыпынкі з казачнымі героямі. За выкананыя заданні на кожным прыпынку вы атрымаеце літару. Калі ўсе пяць літар будуць сабраны, трэба скласці з іх Чароўнае слова і ... атрымаць падарунак ад Дзеда Барадзеда!
Аўтар: Рубацкая Наталля Генадзьеўна,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Яслі-сад №3 “Пралеска” г. Воложын»
Ці любіце вы казкі? Мала хто адкажа што не любіць. А ці ведаеце вы беларускія народныя казкі? Тут, магчыма, некаторыя задумаюцца. Прайдзіце інтэрактыўны квэст, які дапаможа вам праверыць свае веды. Тых, хто паспяхова пройдзе квэст, чакае ўзнагарода. А яшчэ, магчыма, вам захочацца разам з дзецьмі пачытаць беларускія народныя казкі.
Аўтар: Шаціла Вольга Іванаўна, метадыст вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»