Сучасныя бацькі патрабуюць сучасных форм узаемадзеяння. Таму ўдзельнікі творчай групы вырашылі разгледзіць магчымасць выкарыстання квэстаў у рабоце з бацькамі. Што датычна пазнавальнага зместу квэстаў, тут яны звярнулі ўвагу на творы беларускай дзіцячай літаратуры. Сумесны квэст для бацькоў і дзяцей гэта магчымасць правесці час разам, даведацца пра нешта цікавае і пазнавальнае, адчуць задавальненне і гордасць падчас сумеснай дзейнасці. Не забылі ўдзельнікі творчай групы і пра сучасныя магчымасці Інтэрнэту, адукацыйных web-рэсурсаў, якія трывала ўвайшлі ў наша жыццё.
Тэматыка і фарматы квэстаў, прадстаўленыя ў дадзеным раздзеле, разлічаны як на “рэальны”, так і на “віртуальны” удзел бацькоў і выхаванцаў.
 Парады па распрацоўцы і вопыт работы па выкарыстанню квэстаў 
у адукацыйным працэсе