Добра спрацоўвае на ўроках беларускай літаратуры прыём “Таблічка для разумнічкі”. Вучням трэба запоўніць табліцу па зададзеных параметрах, ці ўнесці ў яе інфармацыю, якой не хапае (калі прапанавана часткова запоўненая табліца), ці ў цалкам запоўненай табліцы рознымі колерамі (напрыклад, зялёным і чырвоным) зафарбаваць акенцы з правільнай і памылковай інфармацыяй.

Плюсы дадзенага прыёму:

  • сама назва прапанаванага прыёму робіць псіхалагічную ўстаноўку на паспяховае выкананне задання, павышае самаацэнку вучняў,

  • падштурхоўвае іх да сур’ёзнай аналітычнай дзейнасці,

  • дае магчымасць вар’іраваць від задання ў залежнасці ад узроўню вучня;

  • можа выкарыстоўвацца на этапе абагульнення і сістэматызацыі ведаў і кантрольна-ацэначным этапе.