Праверка вучнёўскіх сшыткаў па беларускай мове і літаратуры – гэта не толькі сур’ёзня і адказная праца, але і (даволі часта!) падстава для ўсмешкі. Вось толькі некаторыя вытрымкі з работ маіх “знаўцаў”, пасля чытання якіх нельга не ўсміхнуцца.

Нездарма Крапіва ўзяў сабе такі смутны псеўданім – Крапіва, таму што жыццё яго было такім сквапным, творы былі вельмі пявучымі (10 клас).

Кабета падняла свой чырвоны, як сцяг ад злосці, твар. (10 клас)

Яна прыкметна схуднела. Бальны халат быў прасторны (8 клас).

Пячэнне – кандуктарскі выраб (9 клас).

Віцьку Свісту не хацелася ваяваць зноў у гэтай бясстрашнай і беднай вайне (8 клас).

Узростам Вольга сто шэсцьдзясят чатыры сантыметры (7 клас).

Можна так далёка зайсці, куды не крокала нага чалавека (7 клас).

Каля рэчкі Аршыца знаходзяцца вайсковыя могілкі, на якіх пахаваныя салдаты ваявалі ў часы Вялікай Айчыннай вайны (7 клас).

Я люблю хадзіць па вуліцы, назіраючы за цурчаннем птушак (7 клас).

Тэкля на двары касіла дровы. (7 клас)

Дзякуй вам і да прабачэння (5 клас). (Новы ветлівы зварот!)

Аліна хоць і маладзейшая, але ведала ўсе Лізавеціны песні і цёпла, мякка падпівала (6 клас).

Пёс Бакс маленькі, поўсць у яго белая, вушы абвіслыя, ён грызе правады і вочы сіняга колеру (6 клас).

На наступны дзень рыбак пачуў, як стракочуць коні ў траве ля ручайка (6 клас).

Гняздо асы – асінавае гняздо (6 клас).

Гэта крышадзюб – адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжвае моцныя маразы (6 клас).

Паводле хронікі, Магілёў вядомы з 1257 гада (6 клас).

“Хутка Новы гад, без ялінкі нам ніяк нельга”,– сказаў дзед (6 клас).

Юсуфі быў добрым, справядлівым, мужным, рашучым, але баязлівым чалавекам (6 клас).

Калбасны табун пасвіў нізенькі дзядок Арцём (6 клас).

Мы нядаўна хадзілі ў паход, палілі там вогнішча, гулялі ў футбол, валібол (6 клас).

Было прыемнае летняе лета (5 клас).

Я ўпаў і пакрыўдзіў калена (5 клас).

Не брахаў і вожык на сабаку (5 клас).

Пунктуальныя памылкі (5 клас).

Рана загнаіцца, а злое слова – ніколі (5клас).

Выпала сонейка і стала будзіць зямлю (5 клас).

У верасні аблятаюць пералётныя птушкі (5 клас).

Жыта жмуць у жніўні (5 клас).

На двары гулялі гусі, куры і качкі. Падкралася да іх ліса. Гусі закракалі, куры заквахталі, качкі засыкалі (5 клас). (Блытаніна амаль па К.І. Чукоўскім.)

Хто полю гадзіць, у таго жыта родзіць (5клас).