БЕЛЯНКОВА АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАЎНА
БЕЛЯНКОВА АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАЎНА
Кваліфікацыйная катэорыя - вышэйшая.
Абагульнены вопыт педагагічнай дзейнасці па тэме "ПЕДАГАГІЧНАЯ ДЫЯГНОСТЫКА ВЕДАЎ І ЎМЕННЯЎ ВУЧНЯЎ ЯК АДНА З УМОЎ АПТЫМІЗАЦЫІ ПРАЦЭСУ НАВУЧАННЯ”
Сёння нельга ўявіць не толькі медыцыну, але і адукацыйны працэс без дыягностыкі. І калі правільна пастаўлены дыягназ у медыцыне дапамагае назначыць адэкватнае лячэнне хвораму, то ў адукацыйным працэсе з яе дапамогай вызначаецца вынік дасягнення пастаўленай мэты. Без педагагічнай дыягностыкі немагчыма эфектыўна кіраваць дыдактычным працэсам, разлічваць на яго аптымізацыю.
Хачу падзяліцца з Вамі найбольш эфектыўнымі прыёмамі педагагічнай дыягностыкі, што спрыяюць стварэнню здаровага мікраклімату на ўроку і павышэнню ўнутранай матывацыі вучняў.