18 кастрычніка пайшоў з жыцця адзін з найбольш вядомых у сучасным гуманітарным свеце беларускіх лінгвістаў, найбуйнейшы айчынны славіст нашага часу Генадзь Апанасавіч Цыхун. Праз два тыдні, 30 кастрычніка, яму б споўнілася 88 год.
Прафесар Генадзь Цыхун – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук (з 1982 г.), доктар honoris causa Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Охрыдскага (2005), акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў (2009), Ганаровы сябра Міжнароднага камітэта славістаў, абраны пад час XV (Мінскага) Міжнароднага з’езда славістаў у 2013 г.
У сучасным беларускім мовазнаўстве яму належыць асаблівае месца, бо толькі пералік асноўных навуковых праблем, якімі ён плённа займаўся на працягу сваёй акадэмічнай кадэнцыі, з’яўляецца ўнікальным для айчыннай гуманітарыстыкі і не можа не ўражваць. У суцэльным абшары славяназнаўства – гэта балгарыстыка і македаністыка, балканаславіка, палеаславістыка, балта-славянская праблематыка, этымалогія і гістарычная лексікалогія, дыялекталогія і арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі і славістычная бібліяграфія. Не менш апрацаваныя ім і асобныя нівы беларускага мовазнаўства, перш-наперш этымалогія, беларуска-іншаславянскія моўныя дачыненні, дыялекталогія, дыялектная лексікаграфія і лінгвагеаграфія, сацыя- і этналінгвістыка, гісторыя беларускага мовазнаўства, камп’ютэрная лінгвістыка, культура мовы, нарэшце кітабістыка.
Шырока вядомыя класічная для балканаславікі манаграфія праф. Г. Цыхуна “Типологические проблемы балканославянского языкового ареала” (Минск, 1981); зборнік артыкулаў, прысвечаны вуснаму беларускаму змешанаму маўленню «Studien zur “Trasjanka”» ( = Штудыі пра “Трасянку”), выдадзены па-нямецку (Oldenburg, 2013); дакалады ў выглядзе асобных брашур на 11 з’ездах славістаў, пачынаючы з VI (Пражскага) 1968 г.; зборнікі “Выбраныя працы: беларусістыка, славістыка, арэальная лінгвістыка” (Мінск, 2012) і “Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў: выбраныя працы” (Мінск, 2018); шматлікія артыкулы ў многіх перыядычных выданнях Беларусі і шэрагу іншых славянскіх і неславянскіх краін.
Сярод навуковых інтарэсаў Генадзя Апанасавіча адно з першых месцаў займаюць этымалагічныя даследаванні, прычым яго ўклад у развіццё беларускай этымалогіі з’яўляецца неацэнным і наўпрост выключным. Зварот да этымалогіі быў для Г. Цыхуна цалкам натуральным, бо якраз з сярэдзіны 60-х гадоў у аддзеле славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства пад кіраўніцтвам загадчыка і будучага рэдактара “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” (ЭСБМ) праф. В. Мартынава, пачынаецца падрыхтоўчая праца па стварэнні слоўніка. У 1968–1975 гг. Генадзь Аапанасавіч разам з В. Мартынавым ініцыяваў арганізацыю пяці (усяго за восем год!) спецыялізаваных канферэнцый, прысвечаных тэарэтычным пытанням беларускай этымалогіі і разам з тым даследаванню сепаратных беларуска-балтыйскіх, -украінскіх, -рускіх, -польскіх ізалекс. У гэтых заўважных у той час навуковых сустрэчах, па сутнасці, своеасаблівых “мазгавых штурмах” у абшары беларускай і славянскай этымалогіі, прынялі ўдзел (таксама ў адказах на пытанні анкет) вучоныя з універсітэтаў і навуковых цэнтраў 30 гарадоў 10 краін (сем у тыя гады былі саюзнымі рэспублікамі СССР).
Ад самага пачатку працы над ЭСБМ праф. Цыхун больш за палову стагоддзя працаваў над выкананнем гэтай фундаментальнай калектыўнай працы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі і, такім чынам, з’яўляецца адзіным з беларускіх лінгвістаў, хто рыхтаваў і першы, і апошні з выдадзеных на сёняшні дзень 14-ці тамоў слоўніка. Трэба яшчэ дадаць, што яго якраз намаганнямі праца над ЭСБМ была ўзноўлена ў 2000 г. пасля амаль дзесяцігадовага перапынку. Ужо цяпер, яшчэ ў незакончаным выглядзе (апрацаваны літары ад А да Т), слоўнік па сваім загаловачным складзе з’яўляецца адным з найбуйнейшых этымалагічных даведнікаў асобнай жывой славянскай мовы, бо змяшчае больш за 32 тысячы слоўнікавых артыкулаў.
З 14-ці тамоў ЭСБМ праф. Цыхун як аўтар і рэдактар (з 9 тома, а з 11-га – галоўны) прыняў удзел у дзесяці (1, 2, 7–14 тт.), падрыхтаваўшы асабіста і ў сааўтарстве больш за 9 тысяч артыкулаў, многія з якіх увайшлі ў залаты фонд славянскай этымалогіі. Значная колькасць артыкулаў прысвечаны этымалогіі асобных і звычайна рэдкіх (а іншы раз наўпрост унікальных) беларускіх намінацый; многія з іх упершыню з’явіліся ў рубрыцы “Этымалагічныя нататкі” часопіса “Беларуская лінгвістыка”, якую на працягу многіх гадоў вёў і рэдагаваў Генадзь Апанасавіч.
Яшчэ адным напрамкам даўніх і сталых навуковых зацікаўленасцяў праф. Г. Цыхуна былі беларуская і славянская дыялекталогія, што, зразумела, абсалютна натуральна для славіста і этымолага. З пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя ў супрацоўніцтве з праф. М. Талстым і яго калегамі ён далучыўся да палявой дзейнасці ў Палессі і, такім чынам, да мовазнаўчай і этнакультурнай парадыгмаў даследавання гэтага выключна важнага рэгіёна Славіі ў адносінах да пытанняў славянскай прарадзімы, балта-славянскай праблематыкі і, нарэшце, лёсу славянства ў раннегістарычны перыяд. Найбуйнейшым навуковым здабыткам Г. Цыхуна ў гэтым кірунку з’явілася яго праца ў складзе аўтарскага калектыву, сумесна з А. Крывіцкім і І. Яшкіным, над унікальным пяцітомным “Тураўскім слоўнікам” (Мінск, 1982–1987), шырока вядомым спецыялістам як у Беларусі, так і за яе межамі. Аднак Генадзь Апанасавіч неаднарозова падкрэсліваў, што моўны погляд на Тураўскі рэгіён не можа лічыцца завершаным без лінгвагеаграфічнага даследавання гэтай мясцовасці. У выніку ў 2016 годзе пад яго рэдакцыяй выйшаў з друку “Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны”. Такім чынам, намаганнямі праф. Цыхуна і яго паплечнікаў беларуска-палеская Тураўшчына з’яўляецца адной з вельмі нешматлікіх славянскіх архаічных зон/іх частак, якія сістэмна даследаваны ў абедзвюх важнейшых лінгвістычных парадыгмах: лексікаграфічнай і лінгвагеаграфічнай, г. зн. маюць і слоўнік, і атлас. Цікавае і, як заўсёды ў аўтара, наватарскае ўвасабленне палеская праблематыка атрымала ў серыі з дзевяці артыкулаў, апублікаваных у 2000–2003 гг.: «“Паберкі” з Палесся»; “З блакнота ўдзельніка палескіх экспедыцый”; “З палескіх сшыткаў”. Якраз тут яскрава адлюстраваліся этналінгвістычныя погляды аўтара на гісторыю асобных слоў і выразаў, звязаных з імі элементаў традыцыйнай духоўнай культуры і гістарычных лёсаў іх носьбітаў.
Этымалагічныя, дыялекталагічныя і этналінгвістычныя інтарэсы праф. Г. Цыхуна, кантакты з калегамі з усіх славянскіх і многіх неславянскіх краін спрыялі доўгатэрміноваму даследчыцкаму інтарэсу да беларуска-іншаславянскіх моўных і (этна)культурных сувязей, першае месца сярод якіх трэба аддаць беларуска-паўднёваславянскім і беларуска-польскім (у тым ліку памежным) даследаванням, якім прысвечана значная колькасць навуковых публікацый самага рознага кшталту.
Пры тым, што шматлікім працам Г. А. Цыхуна ўласцівы высокі акадэмізм, ён не абмяжоўваўся толькі строгімі, навукова дакладнымі даследаваннямі, але і ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Беларусі, кантактаваў з беларускімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, часта даваў інтэрв’ю газетам і часопісам, змяшчаў свае асобныя публікацыі ў папулярным друку, выступаў на радыё і тэлебачанні, адгукаўся на розныя ініцыятывы аматараў беларускай мовы. На працягу шэрагу гадоў праф. Цыхун з’яўляўся старшынём рады Таварыства “Беларусь – Балгарыя”.
Вялікія заслугі Г.А. Цыхуна ў падрыхтоўцы навуковых кадраў. На працягу больш за поўстагоддзя, менавіта з 1966 г., ён працаваў на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, вёў заняткі па балгарскай і македонскай мовах; за гэтыя гады прачытаў студэнтам шэраг спецыяльных курсаў, сярод якіх профільны для яго “Балканскі моўны саюз”. На працягу доўгага часу праф. Г. Цыхун быў сябрам некалькіх Спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый, некалькі тэрмінаў ўваходзіў у склад Экспертнага савета па мовазнаўстве пры Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 7 кандыдацкіх дысертацый; па доктарскай дысертацыі А. Сурковай ён з’яўляўся навуковым кансультантам.
Светлая памяць пра Генадзя Апанасавіча Цыхуна, выбітнага вучонага, цікавага суразмоўцу, адкрытага і шчырага чалавека назаўсёды захаваецца ў розуме і сэрцах усіх, хто яго ведаў.
Мікалай П. Антропаў,
старшыня Этымалагічнай камісіі пры МКС.
Dnia 29 listopada 2021 roku odszedł profesor dr hab. Wiesław Boryś wybitny slawista, ceniony w kraju i za granicą etymolog, członek Komisji Etymologicznej.
Dn. 29 listopada 2021 roku odszedł profesor dr hab. Wiesław Boryś wybitny slawista, ceniony w kraju i za granicą etymolog, członek Komisji Etymologicznej. Prace profesora Borysia skupiały się na kilku obszarach. Jako absolwent filologii serbsko-chorwackiej swoje zainteresowania naukowe skierował przede wszystkim ku tym językom, ze szczególnym uwzględnieniem leksyki dialektów chorwackich: czakawskiego i kajkawskiego. Dowodem wysokiej oceny jego prac z tej dziedziny jest otrzymana przez niego w 2008 roku Nagrada INE za promicanje hrvatske kulture u svijetu [Nagroda INY za krzewienie chorwackiej kultury w świecie] corocznie przyznawana przez Hrvatski kulturni klub jednej osobie z zagranicy szczególnie zasłużonej na tym polu.
Profesor Boryś był pracownikiem Instytutu Slawistyki PAN (wcześniej Słowianoznawstwa) od 1969 roku. Przez wiele lat kierował w nim Pracownią Języka Prasłowiańskiego, doskonaląc swój warsztat etymologiczny jako współautor „Słownika prasłowiańskiego”. Ukoronowaniem jego prac etymologicznych, którym poświęcał się już od momentu finalizowania studiów slawistycznych, są dwa dzieła, które z powodu szerokiego zasięgu uczyniły jego nazwisko najbardziej rozpoznawalnym. Jest to „Słownik etymologiczny języka polskiego” – pierwszy, który został doprowadzony do końca i stał się kompendium fachowej, a zarazem czytelnie ujętej wiedzy etymologicznej oraz – napisany we współpracy z Hanną Popowską-Taborską – „Słownik etymologiczny Kaszubszczyzny”, który zapewne przez wiele lat nie będzie miał konkurencji w literaturze naukowej. Po przejściu na emeryturę profesor Boryś kontynuował pracę w Instytucie aż do roku 2014.
Poza pracą w Instytucie Slawistyki PAN profesor Boryś przez wiele lat pracował jednocześnie w Instytucie Filologii Słowiańskiej Uniwersytetu Jagiellońskiego. Był członkiem licznych gremiów naukowych, np.: Polskiego Towarzystwa Językoznawczego, Komisji Językoznawstwa oraz Słowianoznawstwa PAN, członkiem-korespondentem Polskiej Akademii Umiejętności. Był także laureatem licznych nagród przyznawanych za publikacje naukowe. Najlepiej o jego randze naukowej świadczy bibliografia licząca ponad dwieście pozycji.
Z nieopisanym smutkiem i żalem zawiadamiamy, że 6 grudnia 2022 r. odeszła od nas wieloletnia członkini Komisji Etymologicznej przy MKS – prof. Dr. Hab. Hanna Popowska-Taborska – wybitna slawistka, etymolog i kaszubolog, zawodowo związana z Instytutem Slawistyki PAN.