Data publikacji: Jun 23, 2020 3:7:56 PM
І. СПРАВАЗДАЧА
аб дзейнасці Этымалагічнай камісіі пры МКС
(за перыяд з 1.9.2018 да 30.06.2020)
За перыяд дзейнасці Этымалагічнай камісіі (далей – ЭК) пры МКС 1.9.2018 да 30.06.2020 праведзена наступная работа:
1. 25 чэрвеня 2019 г. (25.06.2019) у выніку намаганняў супрацоўнікаў Этымалагічнага сектара Інстытута чэшскай мовы Акадэмии навук Чэшскай Рэспублики, сяброў ЭК Хелены Карлікавай і Іланы Янышковай у Брно адбыліся ўрачыстае пасяджэнне і Круглы стол, прысвечаны памяці з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага чэшскага этымолага і арганізатара навукі Эвы Гаўлавай. Сярод іншых супрацоўнікаў Інстытута чэшскай мовы ва ўрачыстасці прынялі ўдзел таксама госці: дырэктар Інстытута чэшскай мовы ў Празе, доктар Марцін Прошак, прадстаўнікі замежных навуковых цэнтраў, у тым ліку старшыня ЭК дац. Мікалай Антропаў (НАН Беларусі) і дырэктар Інстытута ўкраінскай мовы праф. Павал Грыцэнка (НАН Украіны). Мерапрыемства прайшло пад патранатам Чэшскага таварыства славістыкі, балканістыкі і візанталогіі, а таксама ЭК пры МКС.
З дакладамі на Круглым стале выступілі Любар Кралік (Браціслава, Славакія: Etymologický výskum slovenského jazyka: aktuálny stav, možnosti, perspektívy), Іржы Рэйзек (Прага: Výběr slovní zásoby v jednosvazkovém etymologickém slovníku češtiny), Ілана Янышкава, Хелена Карлікава (Odkaz Evy Havlové etymologickému oddělení). Плануецца, што гэтай памятнай падзеі будзе прысвечаны невялікі зборнік.
2. 9–13 верасня 2019 г. (9–13.09.2019) ў Екацерынбургу (Расія) адбылася IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этналінгвістыка. Анамастыка. Этымалогія», якая праводзілася Ўральскім федэральным ўніверсітэтам пры ўдзеле ЭК пры МКС (у ліку іншых).
На канферэнцыі на 2-х пленарных пасяджэннях выступілі сябры ЭК акад. А. Лома (Бялград, Сербія: Оружие, орудие и смешение приставок), Л. Кралік (Браціслава, Славакія: Этимологическая наука в Словакии: современное состояние, задачи, перспективы), Л. В. Куркіна (Масква, Расія: Звукоподражательная и экспрессивная лексика как источник реконструкции распавшихся этимологических гнезд).
Таксама былі арганізаваныя адмысловыя секцыі а) “Анамастыка і этымалогія” (10.09), б) “Славянская і руская этымалогія” (11.09) і в) “Слова і імя sub specie этымалогіі” (12.09), пад час работы якіх заслуханы і абмеркаваны каля 20 дакладаў па ўласна этымалогіі і звязанай з ёй праблематыкай. З 7 дакладамі на секцыях выступілі сябры ЭК С. А. Мызнікаў (Пецербург, Расія: Славянская лексика в этимологических словарях финского языка: опыт критического анализа), І. Янышкава (Брно, Чэхія: К изучению названий внебрачного ребенка в старославянском и (старо)чешском языках), М. Белеціч (Бялград, Сербія: К изучению происхождения c.-x. ковиље ‘Stipa pennata’), І. Кошкін (Рыга, Латвія: Балто-славянские языковые связи и этимология некоторых слов латышского языка), Б. Астроўскі (Кракаў, Польшча: Роль этимологии при реализации проекта «Язык жителей Спиша. Kopпyc текстов и диалектных записей»), П. Саботка (Торунь, Польшча: Этимология и смысловое развитие север- нославянских коннекторов, образованных от местоимений), М. Якубовіч (Кракаў, Польшча: К вопросу о выделении семантических полей реконструируемой лексики (из опыта работы над 11-м томом «Праславянского словаря»).
3. Пад час работы канферэнцыі 11 верасня (11.09.2019) адбылося пасяджэнне Этымалагічнай камісіі з абмеркаваннем бягучых планавых пытанняў. На парадак дня былі вынесены наступныя пытанні:
1) Прывітанне членаў камісіі.
2) Прапанова старшыні ЭК аб уключэнні ў склад камісіі акад. С. M. Талстой.
3) Справаздача аб этымалагічных падзеях за мінулы год.
4) План дзейнасці Этымалагічнай камісіі.
На пасяджэнні сябра камісіі С. А. Мызнікаў прэзентаваў (і ў якасці падарунка перадаў арганізатарам у асобе А. Л. Беразовіч) падрыхтаваны ім новы рускі этымалагічны слоўнік буйнога памеру (134 друкаваных аркушы; каля 20 тыс. лексічных адзінак):
Мызников С. А. Русский диалектный этимологический словарь. Лексика контактных регионов. – М.; СПб.: Нестор-История, 2019. – 1076 с.
Агульны план работы Этымалагічнай камісіі на перыяд да наступнага з’езда славістаў (гл. ніжэй) быў аднагалосна ўхвалены.
Колькасць сяброў камісіі: 35
Колькасць краін, прадстаўленых у камісіі: 14
Старшыня камісіі: Мікалай Антропаў (Николай Антропов)
Сакратар камісіі: Багуміл Астроўскі (Bogumił Ostrowski)