02.03.2024
02.03.2024
"Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!.."
Пад такім дэвізам у СШ 111 сёння праходзіць пяты дыстанцыйны конкурс рытарычнага майстэрства (з міжнародным удзелам) "Ты будзеш звінець, мая родная мова!.."
Для ўдзелу у конкурсе заявілася больш за 50 прадстаўнікоў устаноў адукацыі Ленінскага раёна і ўстаноў адукацыі г. Санкт-Пецярбург.
Лепшых знаўцаў роднай мовы вызначыць кампетэнтнае журы: прадстаўнікі ВНУ і ўстаноў адукацыі розных раёнаў нашай сталіцы.
Выступленні ўдзельнікаў прасякнуты сапраўдным патрыятызмам і пачуццём сапраўднай любові да Радзімы - нашай роднай Беларусі!