Правілы гульні
Правілы гульні
Падрыхтоўка да гульні
Гульцы падзяляюцца на дзве каманды па 1-3 чалавекі (па жаданні можна і больш). Капітан каманды спампоўвае на свой мабільны тэлефон дадатак. У ім у выглядзе вучня далучаецца да класа праз код, які яму дае настаўнік, і падключаецца да інтэрактыўнай фішкі. Каб уключыць на ноўтбуку прэзентацыю з заданнямі, удзельнікі гульні слухаюць аўдыязапіс на зялёных робатах з паслядоўнасцю дзеянняў. Калі ўсё падрыхтавана, інтэрактыўныя фішкі выстаўляюцца на старт, і можна прыступаць да гульні.
Правілы гульні
Гульня "Ясь" уяўляе сабой настольнае поле, разбітае па вертыкалі на дзве паловы (у адпаведнасці з колькасцю каманд). На кожнай палове знаходзіцца па дзесяць “станцый” з асобнымі пытаннямі і заданнямі. Да кожнай “станцыі” заданні знаходзяцца ў прэзенацыі на сайце. Каманды па чарзе выконваюць заданні, карыстаючыся матэрыяламі мабільнай платформы. Уся гульня па складанасці падзяляецца на два ўзроўні: першыя чатыры і наступныя шэсць “станцый”. На першым узроўні для адказу вучням прапануюцца спецыяльныя наборы картак (на кожнай станцыі па тры карткі). На адным боку картак знаходзяцца словы, якія з’яўляюцца варыянтамі адказаў. З іншага – літары (A, B, C), якія адпавядаюць пэўнай кнопцы дысплея робата “Ясь”. Каб даць адказ вучням трэбна націснуць на адну з кнопак. На наступным жа ўзроўні варыянты адказаў знаходзяцца разам з пытаннямі на сайце. Пры правільным адказе робат “Ясь” пачынае “ўсміхацца”, дзеці дакранаюцца да інтэрактыўнай фішкі, і яна пераязджае на наступную станцыю. У адваротным выпадку - робат “Ясь” “сумуе”, гульцы не чапаюць інтэрактыўную фішку, застаюцца на гэтай жа станцыі, і ў наступны раз выконваюць тое ж заданне. Пераможа тая каманда, якая першая прыйдзе да фінішу.
Прыемнай гульні!