07.03.2023
07.03.2023
Працягваюцца вучэбныя зборы па падрыхтоўцы каманды горада Мінска да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура".
07.03.2023 заняткі на базе ДУА "Гімназія № 28 iмя Уладзiмiра Караткевiча г. Мінска" праводзiў Курыловіч Мікалай Юр’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Сярэдняя школа № 111 імя Міхаіла Каснерыка г. Мiнска".
Удзельнікі збораў карысталіся навучальна-гульнявым інтэрактыўным комплексам "Ясь" і адукацыйнай платформай "БМВ".