Бацькоўскі клуб
17 верасня (субота), 11:00
“Устойлівая псіхіка”. Уводная сустрэча
Запрашаем на першую сустрэчу бацькоўскага клуба, на якой у фармаце дыялогу мы вызначым самыя балючыя тэмы, складанасці ў адносінах з дзецьмі, адносінах у сям’і, адносінах з сабою, на якія варта звярнуць увагу ў эміграцыі.
Будзем разбірацца, што такое ўстойлівая псіхіка і што нашу ўстойлівасць падрывае. Што варта рабіць, каб яе захоўваць, і пры чым тут праца нервовай сістэмы?
На першай сустрэчы мы пазнаёмімся з пунктам гледжання псіхалогіі на чалавека, паспрабуем гэтыя веды перанесці на сябе і сфармуляваць запыт, чым жа курс можа быць карысны менавіта Вам. Высветлім, як з усімі нашымі праблемамі звязаная псіхіка і нервовая сістэма, у якіх выпадках псіхалагічныя веды не здольныя дапамагчы, а ў якіх будуць карыснымі.
Чакаем Вас!