Беларуская школка – гэта нефармальны адукацыйны праект Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча для дзетак-беларусаў і іх бацькоў. Наведнікі школкі маюць магчымасьць у сяброўскай атмасферы атрымаць веды па розных прадметах, засвоіць новыя навыкі і развіць свае здольнасьці. Акрамя гэтага школка стварае прастору для камунікацыі як паміж дзецьмі, так і паміж бацькамі, спрыяе наладжваньню кантактаў, адаптацыі і інтэграцыі ў новае асяродзьдзе, дапамагае падтрымліваць сувязь з беларускай супольнасьцю і не губляць духу беларушчыны.
Заняткі ў школцы бясплатныя, але пры жаданьні Вы можаце падтрымаць школку сваімі ахвяраваньнямі. Штотыдзень у дадатак да заняткаў для дзяцей праходзяць сустрэчы бацькоўскай школы. Акрамя гэтага ў межах школкі праводзяцца шматлікія майстар-класы, творчыя сустрэчы, лекцыі і г.д. з запрошанымі гасьцямі, а таксама супольныя экскурсіі і вандроўкі.