Калі Вы маеце чым падзяліцца з іншымі, запрашаем далучыцца да працы школкі ў якасьці яе выкладчыкаў. Запоўніце невялікую анкету і мы звяжамся з Вамі, каб абмеркаваць падрабязнасьці.
Эдзіта Шукевіч
Курсы: беларуская мова (6-9), літоўская мова
Нарадзілася і атрымала адукацыю ў Вільні. Маю 26-гадовы вопыт педагагічнай працы ў школе, таксама працавала дыктаркай, пазней сааўтаркай беларускай радыёперадачы на Літоўскім радыё. Менавіта праца настаўніка прыносіць мне радасць і задавальненне, асабліва калі бачыш вочы дзяцей, якія глядзяць з любоўю і павагай. Маю надзею зацікавіць дапытлівых вучняў, каб нашыя заняткі былі яскравымі, эмацыйнымі, актыўнымі і запамінальнымі!
Юлія Сарокіна
Курсы: беларуская мова (3-5), творчая майстэрня
Маю адукацыю філолага, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры, працавала ў музеі, клубе дзіцячых ведаў, кнігарні. Займаюся рознымі тэхнікамі хэндмэйду, цікаўлюся мастацтвам і вывучаю графічны дызайн. Люблю працаваць з дзецьмі, лічу, што найлепшы сродак навучання і выхавання – гэта гульня. Галоўнае ў выкладанні – паважаць дзіця і дапамагаць яму раскрываць свой патэнцыял.
Тамара Мацкевіч
Курс: беларусазнаўства (9-12)
Алена Маслюкова
Курс: беларусазнаўства (9-12)
Тацьцяна Поклад
Курс: ангельская мова
Вывучала эдукалёгію ў Акадэміі асьветы Універсітэту Вітаўта Вялікага, выкладала ангельскую ў Вільні ў сярэдніх школах і ў міжнародных школах у Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Выкладала па-беларуску і па-ангельску ў Віленскай Скарынаўскай гімназіі і ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага. Таксама працавала з перакладамі і ў журналістыцы.
Яраслава Федчанка
Курс: тэатральная студыя
Студэнтка курса акторскага майстэрства. Удзельнічала ў розных тэатральных праектах, у тым ліку акторскіх імправізацыях, спектаклях і перфомансах. Маю досвед правядзення акторскіх заняткаў для дзяцей, а таксама аніматарскі досвед правядзення дзіцячых ранішнікаў.
Яна Крыцкая
Курс: тэатральная студыя
Вольга Семянчук
Курс: хор
Дырыжор акадэмічнага хору. Скончыла харавую школу, музычны каледж, беларускую акадэмію музыкі. Люблю спевы, а яшчэ больш, калі бачу прагрэс у сваіх вучняў – гэта маё натхненне, тое, без чаго поўнага і шчаслівага жыцця для сябе я не бачу. На ўласнай практыцы я ўпэўнілася, што няма такога паняцця, як "няма слыху і голасу", такія фізіялагічныя праблемы бываюць зрэдку. Як любыя навыкі, гэтыя таксама развіваюцца.
Іван Болашаў
Курс: выяўленчае мастацтва
Маю адукацыю графічнага дызайнера і выкладчыка спецдысцыплін. Шмат гадоў займаўся рэпетытарствам – рыхтаваў да паступлення па спец. прадметах, выкладаў жывапіс, малюнак, фармальную кампазіцыю і гісторыю мастацтваў. Выкладаў у мастацкiх школах. Па-за педагагічнай працай займаюся ілюстрацыяй і друкаркай, працую з кнігай, таксама працую як графічны дызайнер. Галоўнае ў выкладаннi – дыялог.
Паліна Сокал
Курс: "Выдавецтва"
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "камунікатыўны дызайн". Маю больш за 6 год стажу выкладання і больш за 15 год досведу працы ў графічным дызайне і фатаграфіі, праектаванні сайтаў і карыстацкіх дадаткаў, маркетынгу.
Павел Абрамовіч
Курс: робататэхніка
Скончыў БНТУ, маю дыплом інжынера. Маю досвед працы па спецыяльнасці ў розных кампаніях больш за 8 год. Навучаў працы ў 3D праграмах інжэнераў-канструктараў. Хачу, каб мае веды дапамаглі ўразнастаіць навучанне, зрабілі яго больш цікавым, дапамаглі дзецям з самага ранняга ўзросту навучыцца ставіць мэты і дасягаць іх, працуючы ў камандзе.
Ілля Багуцкі
Курсы: бацькоўскі клуб, псіхалагічны клуб для падлеткаў
Вывучаў псіхалогію ў БДУ, атрымаў сертыфікат псіхатэрапеўта ў галіне экзістэнцыяльнай псіхатэрапіі. Маю больш за 8 год практыкі з дзецьмі і іх бацькамі. Досвед працы з дзецьмі ад нараджэння да 3 год, дзецьмі з асаблівасцямі і падлеткамі. Працу звязваю з дадзенымі даказальнай медыцыны, т.б. выкарыстоўваю методыкі, эфектыўнасць якіх даказана навуковымі даследаваннямі.
Кацярына Шулякоўская
Курс: нейра-атыповая група
Скончыла БДУ з ліцэнзаваным дыпломам па спецыяльнасці псіхолаг. Мэтай маёй дзейнасці з'яўляецца забеспячэнне псіхалагічнага здароўя і развіцця дзяцей, аказанне псіхалагічнай дапамогі, падтрымкі і суправаджэння дзяцей на занятках. Улічваючы асаблівасці дзіцяці, я знаходжу індывідуальны падыход да кожнага вучня.