Я Султан! Я немалады ўжо чалавек. Чакаю вас, чакаю, а вы ўсё не ідзяце.
Вось я ад крыўды і заданне вам мудрагелістае прыдумаў. Табліцу запаўняць будзеце! На гэта маё султанскае слова! Ніякіх пярэчанняў быць не можа!
Тлумачу, як запісваць трэба: сказ чытаем, выказнік знаходзім, а затым у слупку "Чым выражаны?" запісваем: дзеяслоў, інфінітыў або спалучэнне дзеяслова з прыметнікам і г.д.
Калі ў сказе два выказнікі, то запісваем выражэнне спачатку першага, а затым другога выказніка, паміж словамі ставім кропку з коскай і прабел.
У слупку "У якой форме ўжыты?" запіс робім такім чынам: у форме прошлага часу, абвеснага ладу, закончанага трывання. Калі формы няма, то мы ставім дэфіс.
Кодавае слова ўжо чакае, калі вы яго заберыце!
Поспехаў!
Леановіч Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб. дапам. / Р.С.Леановіч. — Гродна: ГрДУ, 2002. — 118 с.
Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: Вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Н.М. Чалюк; пад рэд. Г.М. Малажай. — Мінск : ТетраСистемс, 2004. — 208 с.
ЗАДАННЕ 6
Разумею, што было нялёгка, аднак з заданнем вы справіліся. Віншую!
Цяпер толькі кодавае слова ў пуцявы ліст не забудзьце запісаць.
Мне было вельмі прыемна з вамі працаваць. Але вам ужо трэба спяшацца.
Усяго найлепшага! Поспехаў!