Лапкоўская Алена Мікалаеўна,
начальнік Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі
lapkouskaja.alena@gmail.com
Прывітанне ўсім, хто завітаў на старонку сайта!
Запрашаю вас на чарговы, распрацаваны мной адукацыйны вэб-квэст.
Буду спадзявацца, што вам спадабаецца вандраваць па аснове са спадаром Сінтаксісам і героямі вядомага мультфільма.
Поспехаў!
Мэта — замацаванне ведаў пра галоўныя члены сказа, выкананне КСР па тэме "Галоўныя члены сказа".
Задачы:
1. Умець вылучаць галоўныя члены сказа і даваць ім характарыстыку.
2. Засвоіць разнавіднасці кожнага галоўнага члена і сродкі іх выражэння.
Прадметная галіна: беларуская мова.
Міжпрадметыя сувязі: руская мова, методыка выкладання беларускай мовы
Студэнты 3 курса.
Прывітанне! Я — спадар Сінтаксіс!
Мы ўжо з вамі сустракаліся, калі вы мне дапамагалі "вылечыць" Словазлучэнні.
Дзякуй вам за гэта!
Сёння я запрашаю вас у вандроўку па самым важным для яшчэ аднаго жыхара майго царства — Сказа.
Калі мы з вамі адпраўляемся ў вандроўку, то заўсёды чакаем, што там мы знойдзем нешта незвычайнае, або адбудзецца што-небудзь цікавае, ці здарыцца чароўная падзея.
Што вы чакаеце ад нашай вандроўкі?
Думаю, што разлічваеце на цікавыя заданні, захапляльныя станцыі і прыпынкі.
Калі так, то не сумнявайцеся! Сядаем у наш чароўны сродак перамяшчэння і — айда вандраваць па аснове!
Удзельнікі вэб-квэста павінны:
Ведаць: асноўныя тэарэтычныя пытанні сінтаксісу як раздзела граматыкі; характэрныя адзнакі і ўласцівасці галоўных членаў сказа.
Умець характарызаваць: галоўныя члены сказа і адзначаць іх асаблівасці.
Валодаць навыкамі: поўнага сінтаксічнага разбору простага сказа; валодання вуснай і пісьмовай формамі літаратурнай мовы; самастойна асэнсоўваць і тлумачыць розныя моўныя з’явы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці.
Абсталяванне:
Планшэт, ноутбук або камп’ютар.
Праграмнае забеспячэнне:
Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове:
Падручнікі і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме «Галоўныя члены сказа».
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. для студ. спец. «Пачатковая адукацыя» ўстаноў, якія забяспеч. атрыманне вышэйш. Адукацыі / Л.М. Грыгор’ева [ и др.]; пад агульнай рэд. Л.М. Грыгор’евай. ‒ 3-е выд., выпр. ‒ Мінск : Выш. школа, 2010. ‒ 622 с.