ПРЫПЫНАК
«ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ»
«ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ»
Паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста! Вітаю вас на першым этапе! Вы ўжо атрымалі пуцявы ліст, а значыць гатовыя адправіцца ў цікавае адукацыйнае падарожжа «Вандроўка па аснове»!
На першым этапе вам неабходна адказаць на пытанні крыжаванкі, паказаўшы свае веды асноўных тэрмінаў і паняццяў з тэмы «Галоўныя члены сказа».
Не забывайце, што ў «Скарбонцы Джына», дакладна ёсць адказы на ўсе пытанні!
Выканаеце заданні правільна — атрымаеце першае кодавае слова!
Жадаю поспехаў!
Леановіч Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб. дапам. / Р.С.Леановіч. — Гродна: ГрДУ, 2002. — 118 с.
Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: Вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Н.М. Чалюк; пад рэд. Г.М. Малажай. — Мінск : ТетраСистемс, 2004. — 208 с.
ЗАДАННЕ 1
Ну, малайцы! Заданне выканалі, кодавую фразу ў Пуцявы ліст запісалі, а значыць можна працягваць нашу вандроўку і накіроўвацца на станцыю "Знайдзі і вызнач". Думаю, што Аладзін ужо вас зачакаўся! Наперад! Поспехаў!