Адукацыйны вэб-квэст
Прывітанне! Я — спадар Сінтаксіс!
Мы ўжо з вамі сустракаліся, калі вы мне дапамагалі "вылечыць" Словазлучэнні.
Дзякуй вам за гэта!
Сёння я запрашаю вас у вандроўку па самым важным для яшчэ аднаго жыхара майго царства — Сказа.
Калі мы з вамі адпраўляемся ў вандроўку, то заўсёды чакаем, што там мы знойдзем нешта незвычайнае, або адбудзецца што-небудзь цікавае, ці здарыцца чароўная падзея.
Што вы чакаеце ад нашай вандроўкі?
Думаю, што разлічваеце на цікавыя заданні, захапляльныя станцыі і прыпынкі.
Калі так, то не сумнявайцеся! Сядаем у наш чароўны сродак перамяшчэння і — айда вандраваць па аснове!
Для таго, каб адправіцца ў падарожжа па адукацыйным вэб-квэсце, прачытайце, калі ласка, Запрашэнне і спампуйце Пуцявы ліст!
Поспехаў!
МАТЫВАЦЫЙНАЕ ВІДЭА
Ну, што зацікавіліся? Цудоўна! Тады рэгіструемся!