“Казачнае знаёмства”
Паважаныя каардынатары!
Вам неабходна падрыхтаваць да правядзення праекта дзяцей і падрыхтавацца самаму. Гэта карпатлівая і нялегкая праца. Ад вас залежыць паспяховасць праходжання навучэнцамі этапаў праекта і яго канчатковы вынік.
Выконваючы заданні падрыхтоўчага этапа, вы можаце арганізаваць удзельнікаў і пабудаваць эфектыўную працу па праходжанні этапаў праекта.
Поспеху ў далейшай працы!
Для гэтага вам неабходна:
правесці бацькоўскі сход;
азнаёміць бацькоў з анонсам праекта;
азнаёміць з Буклетам аб праекце;
стварыць Google пошту і асобную папку на Google-дыске;
падрыхтаваць дзённік удзельніка для ўдзельнікаў праекта;
праверыць наяўнасць каманды ў табліцы перамяшчэння “Крокі да поспеху"
Праца з удзельнікамі:
азнаёміць вучняў з Правіламі бяспечнай працы ў сетцы Internet;
знаёмства са стартавай прэзентацыяй, правіламі работы ў камандзе ;
стварыць каманду з 3-6 чалавек;
абмеркаваць праблемныя пытанні;
запоўніць табліцу перамяшчэння "крокі да поспеху";
размеркаваць ролі ў камандзе;
вывучыць правілы работы ў камандзе;
стварыць візітоўку каманды;
размясціць прывітальнае слова ўдзельнікамі каманд у прэзентацыі "Казачнае знаемства";
ацаніць візітоўку адной з каманд;