Паважаныя бацькі!
Гэтая старонка праекта прызначана менавіта для вас. У наш час вельмі важна сабраць сям'ю разам, а яшчэ лепш аб'яднаць яе для агульнай справы. Наш праект разлічаны на сумесную працу дзяцей, бацькоў, бабуль і дзядуляў. У даследаваннях, якія будуць праводзіць вашыя дзеці, спатрэбіцца Ваша дапамога. А калі сям'я адзіная - перамога абавязкова будзе.
Накіроўваючы працу сваіх дзяцей у дадзеным праекце, вы дапаможаце набыць ім упэўненасць у сабе, магчымасць адчуць падтрымку, паразуменне, адчуць сябе пачутымі і навучыцца прыслухоўвацца да іншых. Усё гэта дае магчымасць згуртавацца вакол адной справы і атрымаць задавальненне ад сумеснай працы.