Свиленок Вера Вениаминовна
(прабабушка выпускника 2012 года выпуска Свиленка Андрея)
Свиленок Вера Вениаминовна
(прабабушка выпускника 2012 года выпуска Свиленка Андрея)
Я хочу рассказать всем о моей бабушке Свиленок Вере Вениаминовне. Она была совсем ребенком во время войны. Вот что она мне рассказала: – Аб пачатку вайны ведаю са слоў бацькоў. Мы жылі ў весцы Барэйкі Пастаўскага раена. У 1942 г. летам уварваўся ў веску карны атрад. Усіх жыхароў выгналі за веску, а хаты падпалілі. Людзі глядзелі, як агонь знішчае іх працу. Але мама гаварыла, што нічога не было шкада, людзі думалі, што іх расстраляюць, бо іх трымалі ў гурце за вескай, абкружыўшы аўтаматчыкамі і сабакамі – вялізнымі злымі аўчаркамі. Нашу сям’ю разам з іншымі прывезлі ў горад Прэміс, што у Германіі. Прыгналі ў баракі лагера, і дарослых пад канвоем пагналі на працу на фарбавальную фабрыку. Наша сям’я была маленькая: тата, мама і я. Кармілі людзей горш, чым жывелу. Нейкае варыва, яго чамусьці называлі супам, зваранае з бруквы, ды крышачку хлеба. Той хлеб бацькі аддавалі мне, а самі шукалі на памыйніцах бульбяное шалупінне, косці і варылі. Магчыма, таму я і выжыла. Бо кожны дзень у лагеры паміралі ад голаду, нямногім з малых дзяцей пашанцавала выжыць, як мне. Нас вызвалілі амерыканцы 23 красавіка 1945 года. Я всегда буду помнить и гордиться моими родными.