тлумачэнне слова:
шыфравальшчык, -а, мужчынскі род
Спецыяліст па шыфраванню ці расшыфроўцы.
1. Адзначце словы, якія з не(ня) пішуцца разам:
а) (не)поўны аналіз
б) (не)хаваючыся ад бацькоў
в)(не)дабор
г) (не)засеяныя грады
д)(не)знаёмыя мясціны
2. Адзначце словы, якія з не пішуцца асобна:
а) (не)мог
б)(не)бяспечная праца
в)грошы (не)зароблены
г)(не)чакана
д)(не)напісанае мною сачыненне
3. Адзначце словы, у якіх дапушчаны памылкі пры напісанні не:
а) не легальна
б)незнаёмы нам аўтар
в)не задоўга
г) не людзімы
д) машына не памыта
4. Адзначце словы, якія з не напісаны правільна:
а) не ведаючы куды
б) даўно нестрыжаны
в) не шкада
г) недамерваць
д)непрадуманае рашэнне
5. Запішыце словы з прыстаўкай не(ня) да слова хлусня
6. Запішыце слова з прыстаўкай (не)ня да слова стары
7. Адзначце словы, якія з не(ня) пішуцца разам:
а) (не) воліць
б)(не)абгрунтаваны
в) (не) па-мойму
г) (не)вельмі
д) (не)глыбокі
8. Адзначце словы, якія з не пішуцца асобна:
а) (не) завешанае нічым акно
б) штосьці (не)пакоіць
в) далёка (не)горшы час
г) (не)дзе стукаюць
д) трэба (не)навідзець
9. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы напісаны правільна:
а) Адвячоркам Міхась прысеў каля акенца і пачаў нешта пісаць.
б) Кожная чалавечая асоба – не паўторны свет, і страта яе – рана для ўсяго чалавецтва.
в) Дзе ён толькі не быў і чаго не бачыў!
г) Ой, не вецер з-за гор легкакрылы кучаравіў сасну пры дарозе.
д) За дурной галавой і нагам не спакой.