тлумачэнне слова:
сапёр, -а, мужчынскі род
Ваеннаслужачы сапёрных (інжынерна-сапёрных) часцей і падраздзяленняў. Зноўку ноч. Паўзуць сапёры, На ваду кладуць масты. А. Александровіч. Калі пачаліся баі на Хасане, .. [Мікола], сапёр, быў у страі, размініраваў японскія пазіцыі. Новікаў. Танкісты выглядвалі з люкаў і весела махалі... шлемамі сапёрам, што рамантавалі дарогу. Шамякін.
[Фр. sapeur ад saper — весці падкоп.]
Прачытайце, калі ласка, урывак з апавядання Васіля Быкава “Незагойная рана” і пастарайцеся вызначце асноўную яго думку. Знайдзіце ў тэксце словы з памылкамі і выпраўце іх.
Не, яго небыло тут. “Лейтэнант Авер’янаў, гвардыі старшына Кузняцоў, радавыя Бондараў, Піліпенка, Чарных і іншыя”. Але хто ж гэтыя іншыя, чаму ненапісаны іхнія імёны? А можа, і ён тут у ліку гэтых ня вядомых “іншых”? Яна ўжо немагла ісці адгэтуль учапілася рукамі ў халодныя штыкеціны і з глыбіні яе жарам гарэўшых грудзей вырвалася страшнае пытанне: “Сыночак мой дзе ж ты?” Чарнела неба ад хмар шумеў голым веццем узлесак стыла шэрая далячынь. Доўга яшчэ ляцела на ветры тое яе запытанне і нема крычала матчына сэрца ад не сцерпнай раны вайны.