тлумачэнне слова:
санітар, -а, мужчынскі род
Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з'явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // пераноснае значэнне Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго-, чаго-н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.
[Лац. sanitas — здароўе.]
- Мы вызначылі, што санітар аказвае дапамогу параненым. Паспрабуем і мы ўзнавіць прапанаваны тэкст.
Устаўце патрэбныя літары на месцы пропускаў, растлумачце іх правапіс, раскрыйце дужкі. Вызначце, з якога твора ўзяты сказы, хто з’яўляецца аўтарам.
1. На пагорку, збоч дарогі, на ўзлеску (не,ня)звычайна ярка і чыста (не)як у гэты халодны восен…скі вечар бялеў каменны аб…ліск з зоркай (на)версе – звычайны вайсковы помнік тым, хто (не)дайшоў да Берліна.
2. У небе ўсё гус…целі барвовыя хмары, яны (не)плылі ц…пер, тоўпіліся на… прасторамі, быццам задумаўшы (не)шта (не,ня)добрае.
(два вучні працуюць ля дошкі, астатнія на картках)
- Як звалі галоўную гераіню?
- Што вы можаце пра яе сказаць?
- Ці змаглі б санітары вылечыць "параненае" сэрца маці?
- Чаму?