Выберыце героя-палешука, з якім вам цікава было б сустрэцца:
Выберыце для сябе адну з роляў і па гэтым прынцыпе аб’яднайцеся ў групы.
Ваша задача - расказаць, якія гістарычныя падзеі адбываліся на Палессі ў 20-я гады ХХ стагоддзя. Як вырашалася праблема адносін улады і чалавека? Якімі аўтар паказвае прадстаўнікоў улады? Чаму аўтар быў занепакоены лёсам сялянства?
Прырода Палесся паказана далёкай ад ідыліі, як далёкае ад ідыліі і жыццё палешукоў. Раскажыце, якую ролю адыгрываюць у рамане пейзажныя замалёўкі.
Палешукі трымаюцца традыцый. Іван Мележ паказвае нам святкаванне Калядаў, мы прысутнічаем пры падрыхтоўцы да вяселля. А як цікава на Вячорках! Ваша задача - расказаць як адпачываюць і святкуюць палешукі.
Тэма зямлі бачылася пісьменніку даволі шматпланава: «Зямля — карміцелька; зямля — жыццё і зямля — надзея, любоў, нянавісць». Усе героі, усе падзеі ў "Палескай хроніцы" сканцэнтраваны вакол зямлі. Як у рамане вырашаецца адна з галоўных праблем - праблема «чалавек і зямля»?
Як у рамане вырашаецца праблема кахання? Ці кахалі Васіль і Ганна адзін аднаго? Калі кахалі, то чаму не пажаніліся?
Для І. Мележа чалавек — гэта складаны свет. Каб паказаць гэты свет ва ўсёй непаўторнай праўдзівасці, пісьменнік звяртаецца да псіхалагічнага аналізу. Майстэрства І. Мележа-псіхолага выяўляецца найперш у даследаванні глыбокіх, складаных, часта супярэчлівых чалавечых перажыванняў і ўчынкаў у адзінстве з прычынамі, якія іх выклікалі. Раскрыйце на канкрэтных прыкладах псіхалагічнае майстэрства пісьменніка.