Любіць палескі край туманны і маці бедны андарак. П. Панчанка
Палессе! Паўнаводная Прыпяць, старажытныя Тураў і Пінск, непраходныя балоты - сімвалы гэтага цудоўнага краю. А яшчэ гэты край нарадзіў многіх таленавітых людзей. Адзін з іх - Іван Мележ. "Я нарадзіўся і вырас на Палессі. Гэты сапраўды цудоўны край і яшчэ болей цудоўныя яго людзі - палешукі - увайшлі ў маю свядомасць з таго часу, як я стаў помніць сябе..." - казаў пісьменнік. Як ніхто з іншых беларускіх творцаў, Іван Паўлавіч змог данесці да чытачоў атмасферу і дух 20-х гадоў XX стагоддзя - часу, які стаў у гісторыі нашай Бацькаўшчыны як эвалюцыйна-абнаўляльным, так і супярэчліва-трагічным. Давайце, сябры, перанясёмся ў той час і паглядзім на Палессе і палешукоў вачыма Івана Мележа.
Запрашаю вас да ўдзелу ў вэб-квэсце "Палессе і палешукі"!