Для гэтага:
1. Уявіце сябе вандроўнікам (паколькі падарожнічаць весялей удвух, то запрасіце каго-небудзь з аднакласнікаў), які прыехаў у 20-я гады ХХ стагоддзя ў невялікую палескую вёсачку Курані. Ідучы па вузенькай гразкай вуліцы, вы сустрэліся з палешуком...
2. На старонцы Ролі ў раздзеле Заданні першага этапу выберыце апісанне знешнасці таго героя, з якім вы "сустрэліся". Раскажыце ў класе пра сваю "сустрэчу": што расказваў герой пра сябе, пра сваіх аднавяскоўцаў, пра падзеі, якія адбываюцца ў вёсцы і пра свае адносіны да гэтых падзей. Пры жаданні праінсцэніруйце сустрэчу.
3. Падумайце, якімі рысамі характару надзяліў аўтар выбранага вамі героя. Размясціце іх у апытванні на старонцы Цэнтральнае заданне.
4. Свае ўражанні ад сустрэчы з героем размясціце на слайдзе сумеснай прэзентацыі.
Для гэтага:
3. Размяркуйце ролі ў групе:
дакладчык будзе выступаць ад імя групы,
дызайнер - займацца афармленнем,
рэцэнзент акцэнтуе ўвагу на крытэрыях ацэнкі работы і будзе задаваць пытанні іншым групам.
4. Пасля абароны групавых работ індывідуальна неабходна будзе выканаць цэнтральнае заданне. - размясціць на сумесным плакаце сваё разважанне на тэму "Палессе і палешукі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце".