Візітоўка





Аўтар вэб-квэста 

"Падарожжа Беласнежкі і 7 гномаў у краіне Слова"

Крыволь Валерыя Барысаўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа № 41 імя А.М. Кузняцова г. Гродна", krivolvaleria@gmail.com

Мэта і задачы вэб-квэста

Мэта  —  узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, замацаваўшы веды па тэме "Слова".                       

Задачы:                                                 

     – адукацыйная: замацаваць атрыманыя веды пра слова;                                       

 выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню ў вучняў увагі і самастойнасці выканання заданняў;                                              

     – развівальная: развіць у дзяцей добразычлівыя адносіны. 


Прадметная галіна і міжпрадметныя сувязі

Прадметная галіна: беларуская мова.

Міжпрадметыя сувязі: руская мова.


Узрост удзельнікаў

Вучні 2 класа (7  –  8 гадоў)


Інтэрактыўная гісторыя

     Як усім вядома, Беласнежка і сем гномаў сустрэліся ў лесе, у доміку гномаў, дзе засталася жыць Беласнежка. Пасля таго, як прынц чароўным пацалункам ажывіў дзяўчыну, ён узяў яе з сабой у замак! Усе ў замку былі адукаваныя, і прынц сказаў, што Беласнежцы таксама трэба вучыцца і адправіў яе ў краіну Слова, а каб яна не баялася і не была самотная, ён паслаў з ёй яе сяброў, сем гномаў. Краіна Слова прыгатавала для Беласнежкі і яе сяброў шмат займальнага і цікавага. Давайце адправімся з імі ў падарожжа і дапаможам ім у цяжкіх становішчах. 


Дэвіз, слоган, цытата для кадавання

Галоўнае багацце ў жыцці чалавека — граматна пастаўленае, 

развітае, прыгожае маўленне. 


Этапы вэб-квэста


Этап 1.  "Ягадны кошык"

Вучні павінны будуць злучыць значэнне слова з яго выявай.

Этап 2. "Прадметныя прыметы"

Трэба падабраць словы-прыметы да слоў-прадметаў.

Этап 3. "Наадварот" 

У заданні трэба знайсці словы з супрацьлеглым значэннем.

Этап 4. "Вясёлае сартаванне"

Трэба размеркаваць словы па групах.

Этап 5. "Хто і што робіць?"

Вучням трэба падабраць словы-дзеянні да слоў прадметаў.

Этап 6. "Слова да слова" 

Вучні павінны скласці словазлучэнні з дадзеных слоў па сэнсу.

Этап 7. "Прыментнікавыя прыметы" 

Знайдзіце словы-прыметы ў тэксце. 

Этап 8. "Хованкі" 

 У заданні патрэбна запоўніць пропускі.

Этап 9. "Правільнае аб'яднанне" 

Злучы словавы з іх значэннем.

Этап 10.  "Перакладчыкі" 

Знайдзі пары слоў (слова з рускай мовы - слова з беларускай мовы).

Матэрыялы, неабходныя для правядзення вэб-квэста

Абсталяванне: Планшэт, ноутбук або камп’ютар.

Праграмнае забеспячэнне: Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія  праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.

Матэрыялы на друкаванай аснове: Свірыдзенка В.I. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. У дзвюх частках. Частка 2. - Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020 . - 147 с. 

Іншыя прыналежнасці, калі неабходна: Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.

Web-сервісы: LearningApps.org  


КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ

Для вэб-квэста былі выкарыстаныя: аўтарскі кантэнт і малюнкі з сайта  fandom.com, публікуемыя на ўмовах ліцэнзіі  Creative Commons Attribution-Share Alike License 3.0 (CC-BY-SA).  

Свірыдзенка В.I. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. У дзвюх частках. Частка 2. - Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020 . - 147 с.