Музей              "Зямля бацькоў - зямля святая"

Музей Шчорсаўскай сярэдняй школы запрашае ўсіх, хто любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю малую радзіму, цікавіцца яе культурна-гістарычнай спадчынай. Наш музей заўжды для вашых паслуг. 

Профіль музея:   ваенна-гістарычны.

Музей адкрыты на падставе рашэння педсавета ўстановы адукацыі  “Аб рэарганізацыі музейнага пакоя ў музей”,  пратакол №3  ад  30.03.2012 г.

        У красавіку 2004 года ў нашай навучальнай установе  быў заснаваны музейны пакой, які ў 2012 годзе рэарганізаваны ў музей “Зямля бацькоў – зямля святая”.  

Электронны адрас:  schersi@mail.ru  

Сайт музея:  https://sites.google.com/view/museum-schorsa-school/главная

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: https://schersi.yonovogrudok.by/пра-ўстанову/музей 

Музейны фонд:   асноўны фонд – 268, дапаможны фонд – 89

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, культурна-асветніцкая, фондавая. 

Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:

“Запрашаем вас у Шчорсы”; 

“Бабулін куфэрак” (Этнаграфія нашага краю);

“Сцежкамі Храптовічаў”;

“Помніць школьны парог”;

“Адзін народ – адна краіна” (Нашы землякі ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа);

“На скрыжаваннях вайны”;

 “Ніколі зноў” (Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны);

“У гарачых пясках Афганістана”;

“Слава Шчорсаўскага краю”;

“Жыццё на карысць грамадства” (Іахім Літавор Храптовіч);

“Тут нараджалася “Гражына” (Адам Міцкевіч у Шчорсах);

“Наша Слава” (Пра жыццёвы шлях поўнага кавалера ордэна Славы Уладзіміра Аляксандравіча Амельяновіча);

“Акадэмік з Балотца” (Фёдар Васільевіч Аляшкевіч) і інш.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:

кіцель поўнага кавалера ордэна Славы Уладзіміра Аляксандравіча Амельяновіча, ХХ ст.;

актавая папера аб продажы зямлі, 1912 г.;

нямецкая армейская газета “Die Wachtim Osten, № 652 ад 13.09.1917;

акт натарыяльны, 1928 г.;

беларускі ілюстраваны часопіс “Шлях моладзі”, № 6 ад 26.02.1938;

пісьмо члена Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Івана Феліксавіча Каралевіча пра асташынскіх камунараў, ХХ ст.

Мэты і задачы музея

· вывучэнне гісторыі роднага краю;

· збор матэрыялаў па гісторыі краю;

· збор музейных прадметаў для школьнага музея;

· падрыхтоўка экскурсаводаў;

· экскурсіі па месцам баявой славы.

· найбольш глыбокае вывучэнне свайго краю;

· фарміраванне трывалай грамадзянскай пазіцыі ў вучняў;

· выхаванне павагі і любві да сваёй Радзімы, да яе мінулага.

Экспазіцыя "Этнаграфія краю”

Змешчаны музейныя прадметы, якія адлюстроўваюць вясковы быт беларусаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў.

 Экспазіцыя                           “На крыжовых дарогах вайны”

У экспазіцыі  багата музейных прадметаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку элементаў вайсковай зброі, амуніцыі, франтавых пісьмаў, тагачасных перыядычных выданняў.

Экспазіцыя                      “Іх лёс -  Афганістан”

Размешчаны стэнд і вітрына  з фотаздымкамі і звесткамі пра воінаў-“афганцаў”, іх успаміны.

Экспазіцыя        “Славутыя землякі"       

У гэтай экспазіцыі  сабраны матэрыялы, што   раскажуць вам пра людзей, якія праславілі  Шчорсаўскі край.                                                                                       

На базе музея організавана даследча-краязнаўчая, ваенна-патрыятычная праца вучняў установы адукацыі. Дзеці вывучаюць гісторыю свайго роднага краю, збіраюць музейныя прадметы для экспазіцый школьнага музея.

ГЛАВА 19. “МУЗЕЙНАЯ СПРАВА” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры https://cloud.mail.ru/public/Egos/75xhrytUK

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 25.11.2008 № 40 https://cloud.mail.ru/public/3ZSx/4zjcGHdpu

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 29.11.2010 № 383  https://cloud.mail.ru/public/3AB1/9EFJV2TBM

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі работы музеяў устаноў адукацыі МР по музеям 2022  https://drive.google.com/file/d/1OzL1hdPDA_4BJYzohY-9-4wu_MH5HZRh/view

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і выкарыстанні іх патэнцыялу ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў у 2023-2024 навучальным годзе  https://drive.google.com/file/d/1m7um0LR8mcXDh-L236J0RFJXJjroz9QG/view

УЗОРЫ ДАКУМЕНТАЎ (акты, пратаколы) неабходныя для арганізацыі дзейнасці музея ўстановы адукацыі) https://drive.google.com/drive/folders/1bXmDjNf39377dDvBQwG9KyKvba3315pV

ШЧЫРА  ЗАПРАШАЕМ!  

Наш адрас: 231428, Гродзенская вобл., Навагрудскі раён, аг.Шчорсы, вул. Паркавая, 8 .  Тэлефон (801597) 31-9-51