Славутыя

 землякі

У гэтай экспазіцыі  сабраны матэрыялы, што раскажуць вам пра людзей, якія праславілі Шчорсаўскі край (дзяржаўны дзеяч, апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага Іахім Літавор Храптовіч, беларускі пісьменнік, эканаміст, грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (Іван Андрэевіч Пятровіч),  савецкі і беларускі вучоны ў галіне нейрахірургіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Фёдар Васільевіч Аляшкевіч, Герой Сацыялістычнай Працы, брыгадзір паляводчай брыгады калгаса імя Шчорса, былы партызан і воін-франтавіе Эдуард Сцяпанавіч Каляда, воін-інтэрнацыяналіст, Заслужаны ваенны лётчык Расійскай Федэрацыі, генерал-маёр Пётр Мікалаевіч Казак, беларускі філосаф і палітолаг, грамадскі дзеяч, прафесар паліталогіі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека Іван Іванавіч Катляр, беларускі паэт, педагог, былы дырэктар Шчорсаўскай сярэдняй школы Іван Серафімавіч Паддубіцкі І.С. і інш.)    

Іахім Ігнацы Літавор ХРАПТОВІЧ

(4 студзеня 1729, маёнтак Ясянец Наваградскага павета — 4 сакавіка 1812) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні канцлер вялікі літоўскі (1793—1795) 

Янка НЁМАНСКІ

сапр.: Іван Андрэевіч Пятровіч (31 сакавіка (12 красавіка) 1890,     в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі раён30 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч. 

Эдуард Сцяпанавіч КАЛЯДА

(1922 - 2000)      Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Загадчык вытворчага ўчастка калгаса імя Шчорса, аграном-лугавод.     

Герой Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966). 

Фёдар Васільевіч АЛЯШКЕВІЧ

(05.05.1936 в.Балотца Навагрудскага раёна - 29.12.2008) - вучоны-нейрахірург, акадэмік НАН Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі, дзяржаўны дзеяч

Уладзімір Васільевіч АЛЯШКЕВІЧ

нар. у в.Балотца Навагрудскага раёна - Заслужаны будаўнік Ржспублікі Беларусь.

Іван Іванавіч КАТЛЯР

(нар. 15 чэрвеня 1941, Балотца, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філосаф і палітолаг, грамадскі дзеяч[1]. Прафесар паліталогіі. Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека. 

Андрэй Андрэевіч КАЛЯДА

(1940 – 2022)

Беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1975). Прафесар (1993).

Пётр Мікалаевіч КАЗАК

(нар. у 1949, в. Лозкі) Генерал-маёр. Лётчык-снайпер, Заслужаны ваенны лётчык Расійскай Федэрацыі (1993). Здзейсніў больш за 400 баявых вылетаў на верталёце Мі-24 у  Афганістане і Чачні.

Кастусь Іванавіч КАЧАН

(нар. у 1950, в.Лаўрышава, Навагрудскі раён) — беларускі мастак-пейзажыст.

Іван Серафімавіч ПАДДУБІЦКІ

(1952 - 2011)

Беларускі паэт, педагог, дырэктар Шчорсаўскай СШ (1986 – 2005 гг.). 

К Н І Г А , І. ХРАПТОВІЧ.pdf

Жыццё на карысць грамадства

Іахім Літавор Храптовіч і эканамічнае, культурнае развіццё Шчорсаў. 

Сцежкамі графа Храптовіча Word.pdf

Сцежкамі графа Храптовіча

Даследчая работа 

3.Сцежкамі графа Храптовіча, мультымедыя.ppt

Прэзентацыя

Шчорсы конкурс Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны.docx

У памяць пра славутага земляка

Даследчая работа пра  Фёдара Васільевіча Аляшкевіча, вядомага нейрахірурга, доктара медыцынскіх навук. 

2018 Край Гарадзенскі. Шчорсаўская зала знакамітасцей.doc

Шчорсаўская зала знакамітасцяў

Даследчая работа

ПЯСНЯР

ПРЫНЁМАНСКАГА КРАЮ

(Штрыхі да партрэта Івана Серафімавіча Паддубіцкага)

ПЯСНЯР ПРЫНЁМАНСКАГА КРАЮ. Штрыхі да партрэта І.С.Паддубіцкага. — копия.docx