Музей "Зямля бацькоў - зямля святая"
Музей Шчорсаўскай сярэдняй школы запрашае ўсіх, хто любіць сваю Бацькаўшчыну, сваю малую радзіму, цікавіцца яе культурна-гістарычнай спадчынай. Наш музей заўжды для вашых паслуг.
Профіль музея: ваенна-гістарычны.
Музей адкрыты на падставе рашэння педсавета ўстановы адукацыі “Аб рэарганізацыі музейнага пакоя ў музей”, пратакол №3 ад 30.03.2012 г.
У красавіку 2004 года ў нашай навучальнай установе быў заснаваны музейны пакой, які ў 2012 годзе рэарганізаваны ў музей “Зямля бацькоў – зямля святая”.
Электронны адрас: schersi@mail.ru
Сайт музея: https://sites.google.com/view/museum-schorsa-school/главная
Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі: https://schersi.yonovogrudok.by/пра-ўстанову/музей
Музейны фонд: асноўны фонд – 268, дапаможны фонд – 89
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, культурна-асветніцкая, фондавая.
Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:
“Запрашаем вас у Шчорсы”;
“Бабулін куфэрак” (Этнаграфія нашага краю);
“Сцежкамі Храптовічаў”;
“Помніць школьны парог”;
“Адзін народ – адна краіна” (Нашы землякі ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа);
“На скрыжаваннях вайны”;
“Ніколі зноў” (Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны);
“У гарачых пясках Афганістана”;
“Слава Шчорсаўскага краю”;
“Жыццё на карысць грамадства” (Іахім Літавор Храптовіч);
“Тут нараджалася “Гражына” (Адам Міцкевіч у Шчорсах);
“Наша Слава” (Пра жыццёвы шлях поўнага кавалера ордэна Славы Уладзіміра Аляксандравіча Амельяновіча);
“Акадэмік з Балотца” (Фёдар Васільевіч Аляшкевіч) і інш.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
кіцель поўнага кавалера ордэна Славы Уладзіміра Аляксандравіча Амельяновіча, ХХ ст.;
актавая папера аб продажы зямлі, 1912 г.;
нямецкая армейская газета “Die Wachtim Osten, № 652 ад 13.09.1917;
акт натарыяльны, 1928 г.;
беларускі ілюстраваны часопіс “Шлях моладзі”, № 6 ад 26.02.1938;
пісьмо члена Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Івана Феліксавіча Каралевіча пра асташынскіх камунараў, ХХ ст.
Мэты і задачы музея
· вывучэнне гісторыі роднага краю;
· збор матэрыялаў па гісторыі краю;
· збор музейных прадметаў для школьнага музея;
· падрыхтоўка экскурсаводаў;
· экскурсіі па месцам баявой славы.
· найбольш глыбокае вывучэнне свайго краю;
· фарміраванне трывалай грамадзянскай пазіцыі ў вучняў;
· выхаванне павагі і любві да сваёй Радзімы, да яе мінулага.
Экспазіцыя "Этнаграфія краю”
Змешчаны музейныя прадметы, якія адлюстроўваюць вясковы быт беларусаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў.
Экспазіцыя “На крыжовых дарогах вайны”
У экспазіцыі багата музейных прадметаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку элементаў вайсковай зброі, амуніцыі, франтавых пісьмаў, тагачасных перыядычных выданняў.
Экспазіцыя “Іх лёс - Афганістан”
Размешчаны стэнд і вітрына з фотаздымкамі і звесткамі пра воінаў-“афганцаў”, іх успаміны.
Экспазіцыя “Славутыя землякі"
У гэтай экспазіцыі сабраны матэрыялы, што раскажуць вам пра людзей, якія праславілі Шчорсаўскі край.
На базе музея організавана даследча-краязнаўчая, ваенна-патрыятычная праца вучняў установы адукацыі. Дзеці вывучаюць гісторыю свайго роднага краю, збіраюць музейныя прадметы для экспазіцый школьнага музея.
ГЛАВА 19. “МУЗЕЙНАЯ СПРАВА” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры https://cloud.mail.ru/public/Egos/75xhrytUK
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 25.11.2008 № 40 https://cloud.mail.ru/public/3ZSx/4zjcGHdpu
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 29.11.2010 № 383 https://cloud.mail.ru/public/3AB1/9EFJV2TBM
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі работы музеяў устаноў адукацыі МР по музеям 2022 https://drive.google.com/file/d/1OzL1hdPDA_4BJYzohY-9-4wu_MH5HZRh/view
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і выкарыстанні іх патэнцыялу ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў у 2023-2024 навучальным годзе https://drive.google.com/file/d/1m7um0LR8mcXDh-L236J0RFJXJjroz9QG/view
УЗОРЫ ДАКУМЕНТАЎ (акты, пратаколы) неабходныя для арганізацыі дзейнасці музея ўстановы адукацыі) https://drive.google.com/drive/folders/1bXmDjNf39377dDvBQwG9KyKvba3315pV