У сям’і адзінай

18 жніўня 1939 года войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў Навагрудак. Для рашэння эканамічных і культурна-асветніцкіх задач было створана часовае кіраванне, а ў сельскай мясцовасці – спецыяльные камітэты, якія размяркоўвалі зямлю, праводзілі ўлік інвентару, падтрымлівалі пэўны парадак. Часовае ўпраўленне Навагрудка ўзначалілі Цадкін, Маршалкін, Малец. І гэты час у горадзе налічвалася каля 11 тысяч чалавек. Працавала электрастацыя, лесазавод, кафельны завод, 2 паравыя плыны, 2 друкарні, 2 бальніцы, пошта, тэлеграф, кінатэатр і 7 школ. Наша школа найбольш адпавядала ўмовам школьнай адукацыі і была самай мнагалікай.

У горадзе і сельскай мясцовасці пачалося новае жыцце, не падобнае на ранейшае, ліквідавалася непісьменнасць і эканамічная адсталасць. За парты прыйшлося пасадзіць не толькі дзяцей, але і дарослых. Не хапала памяшканняў для вучобы, настаўнікаў. З усходніх абласцей сюды прыехала 60 настаўнікаў. З далучэннем Беларусі да БССР у Навагрудку аднавіла сваю дзейнасць Навагрудская беларуская гімназія (СШ № 1), дырэктарам яе быў Барыс Кіта. Былі адчынены 10 інтэрнатаў для юнакоў з дальніх вёсак. Была адкрыта сямігадовая школа (СШ № 2), тады яе называлі прагімназіяй.

Раённы аддзел адукацыі ўзначальвала загадчыцы Гуртоўцава, а кіраўніком школьнага аддзела адукацыі Баранавіцкай акругі быў Арцемій Саўчанка, ён садзейнічаў Барысу Кіту ў рабоце па адкрыццю гімназіі і сямігадовай школы. 15 студзеня 1940 года выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб утварэнні Навагрудскага раёна ўскладзе Баранавіцкай вобласці.