Мірныя будні

8 ліпеня 1944 года горад Навагрудак быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У будынку школы быў шпіталь для раненых савецкіх салдат. Медыкам дапамагалі тутэйшыя дзеці, якім было 11-13 гадоў (даглядалі за хворымі, мылі падлогі, рабілі ўсё неабходнае).

А восенню 1944 года ў школе зноў пачаліся заняткі, але гэта была ўжо рускамоўная школа. Паміж заняткамі вучні і настаўнікі хадзілі прыбіраць і працавалі па рамонту школы, рыхтавалі дровы на зіму ў лесе. Умовы для навукі былі вельмі цяжкія: голад, абмаражэнні, не было ні кніг, ні сшыткаў. Але ўсё ж такі навука працягвалася. І ў 1946 г. адбыўся першы выпуск з 9 чалавек. Нягледзячы на праблемы ў ведах, усе яны паступілі ў інстытуты. Так пачалося мірнае жыццё СШ № 2. Кожны год яна шчыра расчыняе дзверы для сваіх навучэнцаў. За амаль што 70 год школа выпусціла нямала славутых і знакамітых людзей. Так сярод іх Шанько Георгій Георгіевіч доктар медыцынскіх навук, прафесар, які ў 1951 годзе скончыў школу, а 1958 годзе – Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, надрукаваў 438 работ. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена кніга ў 3 томах для ўролагаў “Неўралогія дзіцячага ўзросту” і “Энцыклапедыя дзіцячага неўролага”. Дырэктарам школы ў гэты час працавала Палякова В.І. У школе было больш 1000 вучняў. Заняткі былі арганізаваны ў 2 змены і трэцяя вочна-завочная. Класных паралеляў было да 5-ці, не было спартыўнага зала, былі аб’яднаны два класы на другім паверсе – такі імправізаваны спартыўны зал. У будынку, які належаў школе, за дарогай навучаліся 4 класы. Ацяплялася школа пры дапамозе печак, выкарыстоўваўся торф, які завозілі з Міранкі. Пазней быў дабудаваны спартыўны зал і вучэбная сталярная майстэрня. Цяжкі крывавы след пакінулі гады ваеннага ліхалецця на Навагрудчыне. Незаменныя людскія страты моцна падарвалі вытворчыя сілы і інтэлектуальны патэнцыял краю.Згодна данных надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у Навагрудскім раёне за вайну было знішчана 45 тыс. чалавек мірнага насельніцтва, 10 тысяч вывезены ў Германію. Вельмі небяспечным была для будучага прынеманскай зямлі гібель дзяцей. Колькасць загінуўшых складала 1/3 часткі ад агульнай колькасці загінуўшых. Але нягледзячы на страты, жадаючых вучыцца было шмат. За школьныя парты неабходна было пасадзіць не толькі тых, каму падышлі годы для школы, але і “пераросткаў” – дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца ў гады вайны. У час пасляваеннай разрухі школа была сапраўдным падарункам для дзяцей. Будынак поўнасцю захаваўся. Але адразу пасля вызвалення Навагрудка ў будынку школы быў шпіталь для воінаў Чырвонай Арміі. Дзеці дапамагалі даглядаць раненых. З 1953 года пачынаецца перыяд лібералізацыі, які ўвайшоў у гісторыю “хрушчоўскай адлігі”. Было пашырана права рэспублікі самастойна вырашаць многія пытанні ўнутраннага развіцця. У снежні 1958 года Вярхоўны Савет СССР прыняў закон “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці народнай адукацыі СССР”, згодна якому сямігадовыя школы станавіліся 8-гадовымі з вытворчым навучаннем. Наша школа была адзінаццацігадовай. У ей была адкрыта школьная майстэрня і сталі праводзіцца урокі працы. З 1963 года дырэктарам школы быў Капціловіч К.М. Пры ім быў пабудаваны гараж і падсобныя памяшканні. З 1964 года была пераведзена на 10-гадовы тэрмін навучання. У 1966 годзе на пасаду дырэктара быў пазначаны Бязручанка І.С. Школа набыла аўтамабіль і аўтобус. Вучні атрымалі магчымасць наведаць памятныя мясціны на асабіста школьным транспарце. Наведалі Брэст, Вільнюс, Мінск. Школа была падключана да цэнтральнага атаплення. Адразу змяніўся ўнутраны від школы. Яна стала больш сучаснай і ўтульнай. З 1978 – 1981 кіраваў школай Глебовіч П.Н. 1981-1985 дырэктар школы Раманюк У.І., пры ім быў пабудаваны цір, цяпліца. Дзеці атрымалі магчымсць навучыцца метка страляць, разводзіць кветкі. Матэрыяльная база школы, узровень выкладання паставілі школу на адно з першых месц у горадзе і раёне. Выпускнікі падцвярджалі свае веды на экзаменацыйных іспытах у ВУЗы не толькі Беларусі, але і СССР.